Вашынгтон Кэпіталз

«Вашынгтон Кэпіталз» (па-ангельску: Washington Capitals) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Вашынгтон — сталіцы ЗША і спаборнічае ў Сталічным дывізіёне Ўсходняй канфэрэнцыі. «Кэпіталз» былі заснаваныя ў 1974 годзе пры чарговым пашырэньні франшызы. Першыя восем гадоў каманда гуляла блага, але толькі ў пачатку 1980-я гады справы пайшлі ўгару.

Вашынгтон Кэпіталз
Дывізіён Сталічны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Вашынгтон
Заснаваны 1974
Стадыён Verizon Center (18 277)
Колеры Чырвоны, сіні і белы
              
Гісторыя Вашынгтон Кэпіталз (1974 — цяпер)
Афіцыйны сайт capitals.nhl.com (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

8 чэрвеня 1972 году ў кіраўніцтва НХЛ ухваліла стварэньня новай франшызы ў Вашынгтоне, дзеля пашырэньня лігі з сэзону 1974—1975 гадоў. Поруч з Вашыгтонам ухвалу атрымаў Канзас-Сіці, які стварыў каманду «Канзас-Сіці Скаўтс». Франшыза апынулася ў руках Абэ Поліну, які ў той час валодаў баскетбольным клюбам «Вашынгтон Булетс» з Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Дзеля двух сваіх клюбаў Полін пабудаваў Кэпітал-Сэнтар у прадмесьці сталіцы ў горадзе Лэндовэр з штату Мэрылэнд. Першым пастанаўленьнем кіраўніка было прызначэньне на пасаду генэральнага дырэктара Мілта Шміта. Уступны сэзон сталічных хакейстай быў жудасным нават паводле стандартаў, якія ўсталявалі іншыя клюбы па пашырэньні. «Вашынгтон Кэпіталз» скончыў сэзон з 67 паразамі, заарбіўшы пры гэтым усяго 21 пункт, што было ўдвая менш за «Канзас-Сіці Скаўтс». Восем перамог за сэзон ёсьць найгоршым паказьнікам для каманды НХЛ, якая згуляла як наймней 70 гульняў, а адсотак перамогаў склаў усяго 0.131. Згуляўшы 40 гасьцявых матчаў, клюб толькі аднойчы ў іх здабыў перамогу.

 
У матчы супраць «Бостан Бруінз» у 1979 годзе.

У сэзоне 1975—1976 гадоў «Вашынгтон» 25 матчаў запар ня меў перамог, прапусьціўшы 394 шайбаў у сваю браму. У сярэдзіне сэзону быў звольнены дырэктар і галоўны трэнэр, а пасьля новых прызначэньняў, трэнаваць каманду пачаў Том Макві, а клюб ачоліў Макс Макнаб. У астатнія гады 1970-х і на пачатку 1980-х сталічнікі чаргавалі дрэнныя сзоны з сэзонамі, калі толькі некалькі пунктаў клюбу не хапала да прасоўваньня ў плэй-оф Кубка Стэнлі. Напрыклад, у 1980 і 1981 гадах яны былі ў кроку ад плэй-оф, ажно да апошняга матчу маючы шанец на кваліфікацыю. Адзіным добрым вынікам гэтых гадоў былі добрыя абраньні на драфтах. Дзякуючы выбару Макнаба шэрагі «Кэпіталз» узмацнілі Рык Грын, Раян Ўолтэр, Майк Гартнэр, Бэнгт Густафсан, Гаэтан Дюшэн і Бобі Карпэнтэр.

Такія няўдалія сэзоны вымагалі цярплівасьці кіраўніцтву «Кэпіталз». Напрыклад, «Канзас-Сіці Скаўтс» ужо праз два гады па заснаваньню пераехалі ў Дэнвэр, бо іхнія ўладальнікі ня вытрымалі цяжкой працы ў супрацьстаяньні больш дасьведчаным клюбам лігі. Полін усё ж такі захаваў франшызу ў Вашынгтоне, не зважаючы на заклікі вывезьці каманды з сталіцы. У жніўні 1982 году генэральным дырэктарам клюбу стаў Дэйвід Пойл[1]. Першым ягоным крокам стаў найлепшы абмен у гісторыі клюбу, калі 9 верасьня 1982 году Раян Ўолтэр і Рык Грын накіраваліся ў «Манрэаль Канадыенз», а ў зваротным кірунку выправіліся Род Лэнгўэй, Браян Энгблам, Даг Джэрвіс і Крэйг Лафлін. У дадатак на драфце быў выбраны абаронца Скот Стывэнз. У выніку, у першую чаргу дзякуючы Лэнгўэю, каманда значна скараціла колькасьць прапушчаных шайбаў. Такім чынам, сэзон 1982—1983 гадоў быў адзначаным першым прасоўваньнем у плэй-оф Кубка Стэнлі, дзе клюб у першым раўндзе саступіў «Нью-Ёрк Айлэндэрз»[2].

Склад рэдагаваць

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
35   Дарсі Кемпэр 05.05.1990 79   Чарлі Ліндгрэн 18.12.1993
Абаронцы
3   Нік Джэнсэн 21.09.1990 6   Джоэл Эдмундсан 28.06.1993
25   Ітан Бэар 26.06.1997 27   Аляксандар Аляксееў 15.11.1999
38   Расмус Сандын 07.03.2000 42   Марцін Фэгэрвары 06.10.1999
57   Трэвар ван Рымздайк 24.07.1991 74   Джон Карлсан 10.01.1990
Нападнікі
8   Аляксандар Авечкін 17.09.1985 15   Соні Мілана 12.05.1996
17   Дылан Строўм 07.03.1997 19   Нікляс Бэкстрэм 23.11.1987
21   Аляксей Протас 06.01.2001 24   Конар Макмайкл 15.01.2001
26   Нік Даўд 27.05.1990 39   Энтані Манта 16.09.1994
43   Том Ўілсан 29.03.1994 45   Мэт’ю Філіпс 06.04.1998
47   Бэк Маленстан 04.02.1998 67   Макс Пач’ярэці 20.11.1988
77   Ты Джэй Ашы 23.12.1986 92   Яўген Кузьняцоў 19.05.1992
96   Нікаля Абэ-Кюбэль 10.05.1996

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць