Вашынгтонскае пагадненьне

Вашынгто́нскае пагадне́ньне — пагадненьне аб спыненьні агню паміж самаабвешчанай Харвацкай рэспублікай Герцаг-Босна і Рэспублікай Босьнія і Герцагавіна (адзінае на той момант сусьветна прызнанае дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі сучаснай Босьніі і Герцагавіны, урад якога, галоўным чынам, складаўся з этнічных басьнійцаў).

Пагадненьне было падпісана ў Вашынгтоне і Вене ў сакавіку 1994 году прэм’ер-міністрам Рэспублікі Босьнія і Герцагавіна Харысам Сілайджычам, міністрам замежных справаў Харватыі Матэ Гранічам і прэзыдэнтам Герцаг-Босны Крэшымірам Зубакам.

Паводле ўмоваў пагадненьня тэрыторыі, якія ўтрымліваюцца пад кантролем харвацкімі і басьнійскімі вайсковымі фармаваньнямі, аб’ядноўваліся ў Фэдэрацыю Босьніі і Герцагавіны, якая падзялялася, у сваю чаргу, на 10 аўтаномных кантонаў. Кантанальная сыстэма была абрана, каб прадухіліць панаваньне адной этнічнай групы над іншай.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць