Ва́цлаў Ста́нкавіч Касьце́віч гербу «Ляліва» (*каля 1448[1] — †1532) — маршалак вялікі літоўскі[2][3] (1509), староста кобрынскі (1519).

Герб «Ляліва»

Бацька — Станка Касьцевіч, намесьнік ковенскі. Брат — Януш, ваявода віцебскі, пасьля падляскі.

У 1501 або 1502 Вацлаў ажаніўся з кобрынскай княгіняй Ганнай, былой жонкай Фёдара Бельскага. Жонка перайшла з праваслаўя ў каталіцтва і фундавала разам з мужам пабудовы ва ўладаньнях каталіцкіх цэркваў[4]. У 1512 іхнія правы на Кобрынь былі пацьверджаныя вялікім князем[5].

Па сьмерці Ганны, апошняй прадстаўніцы роду Кобрынскіх, атрымаў у арэнду кобрынскія землі. У 1522 року збудаваў у Дабучыне (цяпер Пружаны) каталіцкую царкву сьвв. Жыгімонта і Вацлава. У 1528 ставіў у войска ВКЛ 41 вершніка[6][7].

Ад другога шлюбу зь нейкай Ганнай меў сына і дачку. Сын Пётар памёр у маладым узросьце. Дачка Дарота была жонкай князя Яраслава Галоўчынскага (у шлюбе мелі 3 сыноў і некалькіх дачок), а з 1569 року — Станіслава Давойны, ад якога мела яшчэ дачку[8]. Памерла ў 1571 року.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Individual Record. Waclaw KOSTEWICZ (AFN: F5TZ-9W) (анг.) FamilySearch. The Church of Jesus Christ of Latter-day Saints. Праверана 10 лістапада 2011 г.
  2. ^ Аннотированный перечень литовских и литовско-русских князей и членов их семей (рас.). Русский гуманитарный интернет-университет. Праверана 24 ліпеня 2011 г.
  3. ^ Вячаслаў Ракіцкі (27 жніўня 2004) Каханьне ў ахвяру палітычнай авантуры Беларуская Атлянтыда. Радыё «Свабода»Праверана 24 ліпеня 2011 г.
  4. ^ Л. Р. Казлоў. (2 верасьня 2009) Кобрын у складзе Вялікага Княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай. Инфокобрин. Праверана 24 ліпеня 2011 г.
  5. ^ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: 1895. — С. 166. (пол.)
  6. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. — Мн.: Беларуская навука, 2003. — С. 51.
  7. ^ zjamjanin НЕ Любич Сфрагистика (печати/пломбы/перстни-печати),кольца. Литовский кладоискатель-ФОРУМ ВКЛ. Lietuvos lobiu ieskotojas - LDK FORUMAS. Праверана 24 ліпеня 2011 г.
  8. ^ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: 1895. — С. 123. (пол.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць