Васі́ль Аляксеевіч Місю́ль (1 траўня 1889, Іжа, цяпер Вялейскі раён, Беларусь — 20 красавіка 1984, Іст-Брансўік, Нью-Джэрзі, ЗША) — дзяяч беларускай эміграцыі ў ЗША.

Васіль Місюль
Род дзейнасьці дзяяч беларускай эміграцыі
Дата нараджэньня 1 траўня 1889
Месца нараджэньня Іжа, цяпер Вялейскі раён, Беларусь
Дата сьмерці 20 красавіка 1984 (94 гады)
Месца сьмерці Іст-Брансўік, Нью-Джэрзі, ЗША
Месца пахаваньня

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і . Настаўнічаў у Вялейцы і Мядзеле.

Быў відавочцам злачынстваў савецкіх уладаў у Вялейскай турме ў 1941 годзе.

Акруговы асьветны афіцэр БКА ў часе нямецкае акупацыі[1][2].

Вядомы сваім выступам у 1954 годзе ў Кангрэсе ЗША зь сьведчаньнямі злачынстваў савецкае ўлады ў Вялейскай турме ў 1941 годзе[3].

Пахаваны на беларускіх могілках сьвятой Эўфрасіньні ў Саўт-Рывэры[4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «Пад знакам Пагоні», Язэп Малецкі, Таронта, 1976, ст. 149, 151
  2. ^ «За Дзяржаўную Незалежнасць Беларусі», Лёндан, 1960, ст.101
  3. ^ «За Дзяржаўную Незалежнасць Беларусі», Лёндан, 1960, ст.80—81
  4. ^ Saint Euphrosynia Cemetery South River, Middlesex County, New Jersey // Старонка беларускіх могілак сьвятой Эўфрасіньні ў сеціве