Васіль Дружчыц

беларускі гісторык

Васі́ль Дані́лавіч Дру́жчыц (8 лютага 1886, вёска Блудзень Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер вёска Першамайская Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці — 20 сьнежня 1937, Менск) — беларускі гісторык, прафэсар (1927).

Васіль Дружчыц
Дата нараджэньня 27 студзеня (8 лютага) 1886
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 сьнежня 1937(1937-12-20) (51 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак гісторык
Месца працы

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў Жыровіцкую духоўную вучэльню (1901), Літоўскую духоўную сэмінарыю ў Вільні (1907), Юр’еўскі ўнівэрсытэт (места Тарту, 1911).

У 1911—1922 выкладаў гісторыю ў Вільні, Шаўлях, Рэчыцы, Бабруйску. З 1922 выкладчык, з 1927 — прафэсар катэдры гісторыі Беларусі БДУ. Працаваў у Інбелкульце, Інстытуце гісторыі АН Беларусі, быў прафэсарам катэдры гісторыі народаў СССР Літаратурнага інстытуту імя Герцэна ў Маскве.

Дасьледаваў беларускае сярэднявечча, магдэбурскае права ў беларускіх местах, гісторыю кнігадрукаваньня.

Арыштаваны 14 студзеня 1937, расстраляны 20 сьнежня 1937 у Менску. Рэабілітаваны 5 ліпеня 1958.

Навуковая спадчына рэдагаваць

  • Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай уніі. // Працы БДУ ў Менску. — 1923. — № 6-7. — с.216-252.
  • Места Вільня ў першай палове XVI сталецьця. // Чатырохстолецьце беларускага друку,1525-1925. — Менск: Інстытут Беларускай культуры, 1926. — с.114-131.
  • Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст. // Працы БДУ ў Менску. — 1926. — № 12. — с. 1—22.
  • Беларускія месты ў гістарычнай літаратуры // Гістарычна- археалёгічны зборнік. — 1927 — №1. — с. 249—276.
  • Да пытаньня аб мове Літоўскага Статуту. //Гістарычна- археалёгічны зборнік. — 1927 — №1. — с. 347—353.
  • Войты і іх улада ў беларускіх гаспадарскіх местах з магдэбурскім правам. // Запіскі Аддзелу гуманітарных навук Інстытута Беларускае культуры. Кн.3 Працы клясы гісторыі. Том 2. Менск, 1928. — с. 241—298.
  • Магістрат у беларускіх местах з майдэборскім правам у XV—XVII сталецьцях. // Запіскі Аддзелу гуманітарных навук Інстытута Беларускае культуры. Кн.8 Працы клясы гісторыі. Том 3. Менск, 1929. — с. 377—458.
  • Перавыдадзены ў выданьні часопіс «ARCHE Пачатак». — 2009. — №7. Гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раньнемадэрны час.

  • Казімір Лышчынскі - беларускі бязбожнік XVII веку. //Полымя. — 1927 — №2. — с. 156—162.
  • Краязнаўства ў гістарычнай галіне. //Наш край. — 1927 — №12. — с. 7—10.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Дзярновіч А. Гістарыграфія эпохі НЭПУ. // «ARCHE-Пачатак». — 2009. — №7. Гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раньнемадэрны час. — с.11,20,26
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.