Васі́ль Трафі́мавіч Вараня́нскі (25 жніўня [ст. ст. 13 жніўня] 1901, сяло Дзіканька Палтаўскага павету Палтаўскай губэрні, Расейская імпэрыя24 верасьня 1943) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Менскай вобласьці падчас нямецка-савецкай вайны[1].

Васіль Варанянскі
25 жніўня 190114 верасьня 1943 (42 гады)
Месца нараджэньня сяло Дзіканька, Палтаўскі павет, Палтаўская губэрня, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці СССР
Прыналежнасьць СССР
Гады службы 1919—1943
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна

Біяграфія рэдагаваць

У Чырвонай Арміі з 1919 году. Удзельнік грамадзянскай вайны, баёў каля возера Хасан ў 1938 годзе.

Напярэдадні нямецка-савецкай вайны Варанянскі быў камандзірам асобнага батальёну сувязі ў Магілёве. 22 чэрвеня 1941 пайшоў да фронту. Апынуўся ў акружэньні. Зь невялікай колькасьцю жаўнераў упарта прабіваўся на ўсход, але лінія фронту ўсё адсоўвалася[2]. У верасьні 1941 ён далучыўся да партызан і хутка стаў камандзірам атраду[3].

У партызанах зь верасьня 1941: камандзір групы, атраду, у верасьні 1942 — верасьні 1943 партызанскай брыгады «Народныя мсьціўцы» імя Варанянскага (брыгадзе далі імя Варанянскага пасьля таго як ён загінуў)[1].

У верасьні 1943 быў выкліканы да Цэнтральнага штабу партызанскага руху ў Маскве. У ноч з 13 на 14 верасьня на партызанскі аэрадром у Бягомелі прызямліўся самалёт, на якім камандуючы брыгадай паляцеў да сталіцы. Але празь некалькі гадзін у брыгаду прыйшла тэлеграма: «Палкоўнік Варанянскі загінуў пры пералёце лініі фронту»[2].

Памяць рэдагаваць

Імем Варанянскага названы вуліцы ў Менску й Плешчаніцах[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Воронянский Василий Трофимович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 127. — 737 с.
  2. ^ а б Воронянский  (рас.)
  3. ^ Успаміны С. А. Ваупшасава «На трывожных скрыжаваннях» (канспект)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць