Васьмяры́к — у архітэктуры васьмівугольнае ў пляне збудаваньне або яго частка, якое звычайна ставілася на чатырохвугольную аснову[1], утвараючы г. зв. васьмярык на чацьвярыку.

Брамная вежа Любчанскага замку — характэрны прыклад васьмярыка на чацьверыку

Найстаражытнейшай васьміграннай пабудовай, верагодна, зьяўляецца Вежа Ветраў у Атэнах, пабудаваная ў сярэдзіне I стагодзьдзя да н. э. Форма васьмерыка пашырана ў архітэктуры Бізантыі, у паўднёвых славян (Баўгарыя), Армэніі, Грузіі і інш. У Заходняй Эўропе вядомы ў раманскай архітэктуры, готыцы, найбольш пашырана ў стылях рэнэсансу, барока і клясыцызму. Васьмерыкі ў завяршэньні культавых пабудоваў вядомы ў старажытна-рускім дойлідзтве і зьвязаны з уплывам бізантыйскай архітэктуры.

На Беларусі ў XVI—XVIII стагодзьдзях у форме васьмерыка будавалі некаторыя вежы гарадзкіх умацаваньняў, замкаў і палацаў, ратуш, а таксама культавыя будынкі, вежы манастыроў і кляштараў. Выкарыстоўваўся як у драўляным, так і ў мураваным дойлідзтве[1].

Пры роўных пэрымэтрах, васьмівугольная форма дазваляе атрымаць прыкладна на 20% большую плошчу. За кошт меншай пры роўных аб’ёмах паверхні дасягаецца эканомія будаўнічых матэрыялаў, меншае ахаладжэньне ўзімку і награваньне ўлетку, а акрамя таго — паляпшэньне асьвятленьня.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Укладальнік: Барыс Лазука. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Менск: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Васьмярыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў