Валянцін Варэньнікаў

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Варэньнікаў.

Валянці́н Іва́навіч Варэ́ньнікаў (15 сьнежня 1923, Краснадар6 траўня 2009, Масква) — савецкі вайскоўца, расейскі палітычны дзяяч, Герой Савецкага Саюзу, дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі другого і чацьвёртага скліканьня.

В. І. Варэньнікаў у жніўні 1994 году пасьля вынясеньня апраўдальнага прысуду

Біяграфія рэдагаваць

Удзельнік нямецка-савецкай вайны з 1942 па 1945 год. Быў тройчы паранены. Варэньнікаў ваяваў у Сталінградзе, ваяваў на Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, фарсіраваў Дняпро і Днестр, ваяваў на Вісьле, удзельнічаў у наступленьні савецкіх войскаў ад Балтыкі да Карпат, прымаў удзел у штурме Бэрліна. Вайну Валянцін Варэньнікаў скончыў у званьні капітана, быў узнагароджаны чатырма баявымі ордэнамі.

Удзельнічаў у Парадзе Перамогі, вайсковых падзеях у Анголе, Сырыі, Этыёпіі і Аўганістане. Галоўны арганізатар прац вайсковых частак па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

З 1962 па 1966 год быў камандзірам дывізіі Ленінградзкай вайсковай акругі, з 1967 па 1969 — камандзірам корпусу гэтай акругі. У 1969—1971 — камандуючы 3-й арміяй Савецкай групы войскаў у Нямеччыне. У 1971—1973 — першы намесьнік камандуючага штабам Савецкай групы войскаў у Нямеччыне. У 1973—1979 — камандуючы войскамі Чырванасьцяжнай Прыкарпацкай вайсковай акругі. У 1978 годзе прысвоена званьне генэрала арміі. У 1979—1984 — начальнік Галоўнага ўпраўленьня, першы намесьнік начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў СССР. Першым намесьнікам начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў СССР заставаўся да 1989 году. У 1984—1989 — начальнік Групы ўпраўленьня Міністэрства абароны СССР у Аўганістане. У 1989—1991 — галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі — намесьнік міністра абароны СССР, сябра Савету абароны СССР.

У жніўні 1991 году падтрымаў Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы, падпісаў яго зварот «Слова да народу». У 1994 адзіны з абвінавачваных па справе ДКНС адмовіўся прыняць амністыю, стаў перад судом і быў апраўданы. Генпракуратура апратэставала рашэньне суду. Прэзыдыюм Вярхоўнага суду Расеі правёў перасуд і пакінуў у сіле апраўдальны прысуд. У 1995 годзе Варэньнікаў абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі. Са студзеня 1996 па 1999 працаваў старшынём камітэту Дзяржаўнай Думы па справах вэтэранаў. 7 сьнежня 2003 году абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Расеі па сьпісе блёка «Радзіма» (трэці нумар фэдэральнага сьпісу). Быў намесьнікам старшыні Камітэту па справах вэтэранаў, сустаршынём фракцыі «Радзіма».

Узнагароды рэдагаваць

За апэрацыю Магістраль, распрацаваную і пасьпяхова праведзеную сумесна з камандуючым 40-й арміяй у Аўганістане Барысам Громавым, быў удастоены званьня Героя Савецкага Саюзу. Узнагароджаны ордэнам «За вайсковыя заслугі», двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сьцягу, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Кутузава I ступені, трыма — Айчыннай вайны I і II ступені, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, трыццацьцю мэдалямі СССР, а таксама больш чым дваццацьцю замежнымі ордэнамі і мэдалямі.