Валянціна Лебедзева

беларуская гісторык, краязнаўка

Валянцíна Лéбедзева (10 сакавіка 1955, Гомель, БССР — 8 лютага 2022, Гомель, Беларусь) — беларуская гістарыца і краязнаўца.

Валянціна Лебедзева
Дата нараджэньня 28 лютага 1955(1955-02-28)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 8 лютага 2022(2022-02-08) (66 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1980)
Занятак гісторык
Навуковая сфэра Гісторыя, краязнаўства
Месца працы Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францыска Скарыны
Вядомая як Дасьледніца творчасьці і жыцьця М. Доўнар-Запольскага і П. Бадуновай

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзілася ў Гомлі, скончыла ў 1980 г. гістарычнае адзьдзяленьне гісторыка-філялягічнага факультэту Гомельскага дзяржунівэрсітэту, потым - асьпірантуру пры Белдзяржунівэрсытэце.

З 1983 г. працуе ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце, зь іх - больш за 15 год на катэдры беларускай культуры. Сфэра навуковых інтарэсаў: культура Беларусі, беларускі нацыянальны рух, гісторыя Гомеля пачатку ХХ ст., жыцьцё і навуковая спадчына М.В. Доўнар-Запольскага, Палуты Бадуновай.

Старшая выкладніца катэдры беларускай культуры і фальклярыстыкі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны.

Астатнім часам падпісвала свае працы прозьвішчам Мятліцкая[1].

Хварэла на анкалёгію. Спачыла 8 лютага 2022 году[2].

Навуковая дзейнасьць рэдагаваць

Аўтарка больш за 100 публікацыяў, сярод якіх - біяграфічнае дасьледаваньне пра П. Бадунову (Менск, Тэхналёгія, 2004 г.)[3].

Таксама вывучала жыцьцё і творчасьць гісторыка і фальклярыста М. Доўнар-Запольскага і архітэктара С. Шабунеўскага.

Адна з арганізатараў Міжнародных навуковых Доўнараўскіх чытаньняў у Рэчыцы (з 1997 г.), адказная рэдактарка I - VII зборнікаў "Доўнараўскія чытаньні".

Сябра рэдакцыі "Беларускай гістарычнай энцыкляпэдыі" (Т. 1-6). Сябра Беларускай археаграфічнай камісіі пры Беларускім навукова-дасьледчым інстытуце архіўнай справы і дакумэнтазнаўства (Менск), Гомельскага краязнаўчага таварыства[4].

Кнігі рэдагаваць

  • В. Лебедзева. Пуцявінамі змагання і пакутаў: Палута Бадунова. Мн.: Тэхналогія, 2004. ISBN 985-458-094-6.
  • В. Лебедзева, Пакліканая свабодай: нарыс жыцця і дзейнасці Палуты Бадуновай. – Гомель: На правах рукапісу, 2018. – 80 с.,
  • Мітрафан Доўнар-Запольскі (1868-1934 гг.): асоба ў дакументах і ўспамінах / укл.: В. М. Мятліцкая. - Мінск: Лімарыус, 2020. - 488 с.
  • На паграніччы эпох і дзяржаў. Старонкі гісторыі Гомеля (1917—1918) / Валянціна Мятліцкая. — Гомель: Барк, 2021. — 223 с.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Памерла гісторык «з прамяністымі вачыма» Валянціна Лебедзева, Наша Ніва, 09.02.2022, https://nashaniva.com/?c=ar&i=284409
  2. ^ Памерла вядомы гісторык Валянціна Лебедзева, 08.02.2022, Budzma.by,https://budzma.org/news/pamerla-valyantsina-lebedzeva.html
  3. ^ Старонка філялягічнага факультэтут Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны, http://philology.gsu.by/index.php/laboratoria/191-lebedzeva-valyantsina-mikhajla-na
  4. ^ Старонка філялягічнага факультэтут Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны, http://philology.gsu.by/index.php/laboratoria/191-lebedzeva-valyantsina-mikhajla-na