Вальжына Морт

беларуская пісьменьніца, перакладчыца, паэтка

Вальжы́на Морт (сапраўднае прозьвішча: Мартынава[4][5][6]; нарадзілася ў 1981 годзе ў Менску) — беларуская пісьменьніца, перакладчыца, паэтка.

Вальжына Морт
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1981[1][2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, перакладніца, паэтка, прафэсарка ўнівэрсытэту
Жанр Паэзія
Мова Беларуская, ангельская
Прэміі Griffin Poetry Prize (2020)
Узнагароды
https://www.valzhynamort.com

Біяграфія рэдагаваць

Друкавалася ў часопісах Nihil, «Дзеяслоў», газэце «Наша ніва». Фіналістка літаратурнага конкурсу імя Натальлі Арсеньневай (вясна 2003 г.), яе творы трапілі ў сумесную кнігу «12 + 1». Іграла ў п’есе «Калекцыянэр» (аўтар і рэжысэр: Вольга Гапеева), першы і адзіны паказ якой адбыўся 2 кастрычніка 2003 году ў рамках фэстывалю «Тры дні». Атрымала прэмію на Міжнародным літаратурным фэстывалі «Віленіца-2004». Яе проза перакладзеная на ангельскую, баўгарскую, латыскую, летувіскую, нямецкую, польскую і ўкраінскую мовы. Сама перакладае з ангельскай і польскай (Рафал Ваячак). Творчасьць Вальжыны Морт характарызуецца экспрэсіўнасьцю лексыкі, сьмелым ужываньнем нецэнзурных словаў.

Цытаты пра яе рэдагаваць

А вось яе публічныя выступы — гэта выбух энэргіі, выклік, правакацыя, яўнае хуліганства, ледзь ня зьдзек з публікі — калі сядзіш агаломшаны, глыбока ўражаны, каб не сказаць «абражаны» — і хочацца крычаць: «Яшчэ! Яшчэ!»[7].

Бібліяграфія рэдагаваць

  • «12+1. Конкурс маладых літаратараў імя Натальлі Арсеньневай» (Менск: Логвінаў, 2004)
  • «Я тоненькая як твае вейкі» (Менск: Логвінаў, 2005)
  • Эпідэмія Ружаў (Lohvinau 2017)
  • Песні Для Мёртвых і Ўваскрэслых (Pflaumbaum, 2022)
  • Ільля Камінскі «Рэспубліка глухіх» (пер. з анг. разам зь Юляй Цімафеевай; Skaryna Press, 2023)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Valʹžyna Mort // NUKAT — 2002.
  2. ^ Vaľžyna Mort // MAK (пол.)
  3. ^ https://www.poetryfoundation.org/poets/valzhyna-mort
  4. ^ Беларуская паэтка атрымала прэстыжную амерыканскую прэмію(недаступная спасылка) / Кастусь Лашкевіч, TUT.BY
  5. ^ Вальжына Морт / Родныя вобразы
  6. ^ Вальжына Морт / Нацыянальны паэтычны партал: Вершы на беларускай мове
  7. ^ Андрэй Хадановіч у артыкуле «Мэтапаэзія і какетлівы дзявочы суіцыд», Arche №3–2002

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць