Валосавічы (Рудабельскі раён)

вёска ў Рудабельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Вало́савічы[1] — вёска ў Рудабельскім раёне Гомельскай вобласьці. Валосавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Валосавіцкага сельсавету.

Валосавічы
лац. Vałosavičy
Першыя згадкі: 1552
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рудабельскі
Сельсавет: Валосавіцкі
Насельніцтва: 402 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2357
Паштовы індэкс: 247304
СААТА: 3240804011
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°32′1″ пн. ш. 29°7′3″ у. д. / 52.53361° пн. ш. 29.1175° у. д. / 52.53361; 29.1175Каардынаты: 52°32′1″ пн. ш. 29°7′3″ у. д. / 52.53361° пн. ш. 29.1175° у. д. / 52.53361; 29.1175
Валосавічы на мапе Беларусі ±
Валосавічы
Валосавічы
Валосавічы
Валосавічы
Валосавічы
Валосавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

У крыніцах згадваюцца ў 1552 годзе, уваходзілі ў Мазырскае староства. У вёсцы пражывала 95 душ мужчынскага полу. Іншае адносна раньняе згадваньне аб вёсцы ставіцца да 1560 году. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай Валосавічы — у складзе Бабруйскага павету Менскае губэрні, уласнасьць земскага судзьдзі Яна Лявонавіча Кялчэўскага. У вёсцы было 13 двароў, 72 душы мужчынскага і 64 — жаночага полу.

У XIX стагодзьдзі Валосавічы — маёнтак, які на 1844 год належаў карнэту палка караля Гановэрскага Жыгімонту Фадзеевічу Кялчэўскаму. У вёсцы было 17 цяглых двароў і 5 двароў «дваровых».

У кастрычніку 1943 году нямецкія захопнікі спалілі ўсю вёску (165 двароў) і загубілі 158 жыхароў.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1999 год — 469 жыхароў
  • 2007 год — 186 двароў, 425 жыхароў
  • 2010 год — 402 жыхары

Інфраструктура рэдагаваць

У вёсцы знаходзяцца сярэдняя школа-сад, бібліятэка, клюб, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, 2 крамы, комплексна-прыёмны пункт, малочнатаварная й сьвінагадоўчая фэрмы. Цэнтар СПК «Некрашынскі».

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 61

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць