Валер Георгіевіч Калесьнік (нарадзіўся 17 ліпеня 1965 году ў Горадні) — беларускі дыплямат.

Валер Калесьнік
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы
14 жніўня 2008 — 3 сьнежня 2013
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Натальля Жылевіч
Наступнік: Андрэй Савіных
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 ліпеня 1965 (58 гадоў)
Горадня, Гарадзенская вобласьць
Адукацыя:

Біяграфія рэдагаваць

Скончыў Благавешчанскую вышэйшаю школу камандзіраваньня танкамі (1986), Ваенна-дыпляматычную акадэмію ў Маскве (1994).

З 1995 году працаваў у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 1999—2000 гадох быў намесьнікам начальніка ўпраўленьня міжнароднай бясьпекі й кантролі над разбраеньнем у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 2000—2004 гадох быў саветнікам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бэльґія, Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Камісіі Эўрапейскіх супольнасьцяў і Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы. У 2004—2006 гадох быў саветнікам ўпраўленьня міжнароднай бясьпекі й кантролі над разбраеньнем у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

З 10 лютага 1998 году да 30 сьнежня 2003 году быў адначасова Прадстаўніком Ураду Рэспублікі Беларусь ў упраўленьні Камітэту па супрацоўніцтве ў галіне нераспаўсюджаньня ядзернай зброі[1][2].

14 жніўня 2008 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы[3]. Быў таксама амбасадарам у Рэспубліцы Ірак па сумяшчальніцтве. 3 сьнежня 2013 году стаў адстаўлены з абедзьвюх пасадаў[4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 февраля 1998 г. №205 «О назначении Представителя Правительства Республики Беларусь в Правление Комитета по сотрудничеству в области нераспространения ядерного оружия»(недаступная спасылка)  (рас.)
  2. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 декабря 2003 г. №1717 «О назначении А. М. Байчорова Представителем Правительства Республики Беларусь в Правление Комитета по сотрудничеству в области нераспространения ядерного оружия»  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. №435 «О назначении В. Г. Колесника Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Турецкой Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»  (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 2013 г. No 541 «Об освобождении от должности В. Г. Колесника»  (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць