Валер Булгакаў (нарадзіўся ў 1974 годзе ў Менску) — беларускі філёляг. Кандыдат філязофскіх навук (2005)[1].

Валер Булгакаў
Дата нараджэньня 1974
Месца нараджэньня Менск, БССР, СССР
Асноўныя зацікаўленасьці эўрапейскія нацыяналізмы

Біяграфія рэдагаваць

У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (аддзяленьне беларускай філялёгіі), у 1998 годзе — асьпірантуру пры БДУ, у 2003 годзе — асьпірантуру Інстутуту філязофіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. У 2004 годзе абараніў дысэртацыю на сашукальніцтва ступені кандыдата філязофскіх навук[2]. Рэдактар часопісу ARCHE Пачатак. Спэцыялізуецца ў галіне дасьледаваньняў эўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага.

У 2010 годзе ўзнагароджаны прэміяй імя Ежы Гедройца, заснаванай Польскім інстытутам у Беларусі[3][4].

Працы рэдагаваць

  • Гісторыя беларускага нацыяналізму. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 331 с.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Валер Булгакаў // Радыё Свабода, 31 траўня 2006
  2. ^ Проблема національнойї свідомості у білоруській філософській культурі кінця ХІХ — початку ХХ ст. : На матеріалі худож. літ.: Автореф. дис. на здоб. наук. ступ. канд. філос. наук: 09.00.05 / Булгаков Валерій Володимирович; Ін-т філософії ім. Г. С. Сковороди, Нац. акад. наук України. — Київ, 2004. — 19 с
  3. ^ Валеры Булгакаў і Уладзімір Байдаў атрымалі прэмію імя Ежы Гедройца // Наша Ніва, 1 красавіка 2010
  4. ^ Узнагароды за ўнёсак у польска-беларускі дыялог(недаступная спасылка) // Беларускае Радыё Рацыя, 1 красавіка 2010