Валеры Буйвал (нар. 1955; г. Вышні Валачок, Цьвярская вобл., цяпер Цэнтральная фэдэральная акруга, Расея) — беларускі мастацтвазнавец і перакладнік. Сябра Беларускага саюза мастакоў. Сакратар Управы Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» і старшыня інфармацыйнай камісіі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.

Валеры Буйвал
Імя пры нараджэньні Валеры Яўгенавіч Буйвал
Род дзейнасьці Пераклад
Дата нараджэньня 3 ліпеня 1955 (68 гадоў)
Месца нараджэньня Вышні Валачок, Цьвярская вобласьць, Расейская СФСР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак мастацтвазнавец, перакладнік
Месца працы
Сайт www.pieramoha.org

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1956 г. сям’я вярнулася ў Гомель. Скончыў факультэт тэорыі і гісторыі мастацтва Ленінградзкага інстытуту(ru) жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Ільлі Рэпіна (1977). У 1977—1989 працаваў навуковым супрацоўнікам і загаднікам аддзела ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі. З кастрычніка 1988 г. сябра БНФ «Адраджэньне». У 1992 годзе ўваходзіў у склад радыкальнага крыла Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі[1].

Дасьледуе беларускае і заходнеэўрапейскае мастацтва. Аўтар-складальнік буклетаў пра мастакоў Уладзімера Пасюкевіча (1987) і Каміля Камала (1992) ды альбома «Берасьцейская крэпасьць-герой у творчасьці мастакоў» (1991)[2]. Аўтар артыкулаў па гісторыі ангельскага, валійскага, ірляндзкага, італьянскага, польскага і швэдзкага мастацтва, а таксама пра творчасьць Джоты дзі Бандэнэ, Геранімуса Босха, Мікелянджэлё Буанароці, Джаваньні Бэльліні, Франсыска Гоі, Альбрэхта Дурэра, Робэра Кампэна і Жаана Міро. Перакладае з эўрапейскіх моваў творы мастацкай літаратуры і мастацтвазнаўства. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Жоржы Амаду, Б’ёрнстэрнэ Б’ёрнсана, Джаваньні Вэргі, Габрыеля Гарсіі, Аўгуста Стрындбэрга, Мігеля Сэрвантэса і Карэла Чапэка.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кангрэс НДПБ у Віцебску? // Витебский курьер. — 1992. — № 35. — С. 3.
  2. ^ Буйвал Валеры // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 319-320. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць