Валенсія (аўтаномная супольнасьць)

аўтаномная супольнасьць Гішпаніі

Валенсійская супольнасьць, або Валенсійская краіна (па-гішпанску: Comunidad Valenciana, па-каталянску: Comunitat Valenciana) — аўтаномная супольнасьць на ўсходзе Гішпаніі. Сталіца і найбуйнейшы горад — Валенсія. Рэгіён падзелены на тры правінцыі: Алікантэ, Кастэльён і Валенсія.

Валенсія
гішп. Comunidad Valenciana
Гімн Himne de l'Exposició[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус аўтаномная супольнасьць
Уваходзіць у Гішпанія
Адміністрацыйны цэнтар City of Valencia[d]
Дата ўтварэньня 1982
Прэзыдэнт Альбэрт Фабра
Афіцыйныя мовы гішпанская, валенсійская
Насельніцтва (2009)
5 111 706 (10,6%, 4-е месца)
Плошча 23 255 км² (4,6%, 8-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 363 м
Месцазнаходжаньне Валенсіі
Валенсія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1, UTC+2
Код ISO 3166-2 ES-VC
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Валенсійскі рэгіён мае 518 км лініі ўзьбярэжжа Міжземнага мора й ахоплівае 23 259 км² зямлі з насельніцтвам у 5,1 млн жыхароў (2009). Ягоныя мяжы ў значнай ступені адлюстроўваюць месцазнаходжаньне гістарычнага Каралеўства Валенсіі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ archINFORM (ням.) — 1994.