Валакаламскі раён

колішні раён Маскоўскай вобласьці Расеі


Валакала́мскі раён (па-расейску: Волоколамский район) — муніцыпальная адзінка на захадзе Маскоўскае вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Валакаламск.

Валакаламскі раён
Волоколамский раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Маскоўскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Валакаламск
Дата ўтварэньня 1929
Дата скасаваньня 23 ліпеня 2019
Кіраўнік адміністрацыі Вячаслаў Карабанаў
Насельніцтва 31,4 тыс.
Плошча 1671 км²
Месцазнаходжаньне Валакаламскага раёну
Валакаламскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

Плошча раёну складае 1671 км². Раён мяжуе на паўночным усходзе з Клінскім раёнам, на ўсходзе — зь Істрынскім і Рускім раёнамі, на поўдні — з Мажайскім раёнам, на захадзе — з Шахоўскім раёнам, на паўночным захадзе — з Латошынскім раёнам Маскоўскае вобласьці.

Клімат — умерана кантынэнтальны. Раён уваходзіць у зону дастатковага ўвільгатненьня. Пераважаюць паўднёва-заходнія вятры. Па складзе расьліннасьці адносіцца да падзоны зьмяшаных лясоў, якія займаюць да 40% усяе яго плошчы.

Асноўныя рэкі — Руза, Лама.

Гісторыя рэдагаваць

Раён створаны ў 1929. У 1956 у склад Валакаламскага раёну ўключаны Асташаўскі раён.

Дэмаграфія рэдагаваць

Насельніцтва раёна — 31,4 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадзкіх умовах пражываюць 3,2 тыс. чалавек. Усяго налічаецца 285 населеных пунктаў. Горад Валакаламск адміністрацыйна не ўваходзіць у склад раёну.

Эканоміка рэдагаваць

Асноўныя галіны прамысловасьці раёну — вытворчасьць баваўняных тканінаў і швейных вырабаў, перапрацоўка сельскагаспадарчае сыравіны, здабыча нерудных карысных выкапняў (Сычаўскі ГАК), вытворчасьць будматэрыялаў.

Транспарт рэдагаваць

Праз раён праходзіць чыгунка Масква — Рыга (пабудаваная ў 1901) і шаша таго жа кірунку. Унутрыраённае паведамленьне забясьпечваецца разгалінаванай сеткай аўтобусных маршрутаў.

Славутасьці рэдагаваць

Склад раёну рэдагаваць

З 2006 году ў склад раёну ўваходзіць 8 паселішчаў, зь іх гарадзкіх — 2, сельскіх — 6

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць