Вайскова-паветраныя сілы Індыі

Вайскова-паветраныя сілы Індыі (гіндзі: भारतीय वायु सेना ; Bhartiya Vāyu Senā) — адзін зь відаў Узброеных сілаў Індыі. Па колькасьці самалётаў знаходзяцца на чацьвертым месцы сярод найбуйнейшых вайскова-паветраных сілаў сьвету (пасьля ЗША, Расеі і Кітаю).

Вайскова-паветраныя сілы Індыі
гіндзі: भारतीय वायु सेना

Эмблема ВПС Індыі
Гады існаваньня з 8 кастрычніка 1932 году
Краіна Індыя
Падпарадкаваньне Міністэрства абароны Індыі
Уваходзіць у Узброеныя сілы Індыі
Тып Вайскова-паветраныя сілы
Войны Другая сусьветная вайна
Першая інда-пакістанская вайна
Другая інда-пакістанская вайна
Трэцяя інда-пакістанская вайна
Каргільскі канфлікт
Дзейны камандзір Маршал авіяцыя Арджан Сінгх
па-ангельску: Marshal of the Indian Air Force Arjan Singh[1]

Вайскова-паветраныя сілы Індыі былі створаны 8 кастрычніка 1932 году, а першая эскадрыльля зьявілася ў іх складзе 1 красавіка 1933 году. Яны згулялі важную ролю ў баявых дзеяньнях на бірманскім фронце падчас Другое сусьветнай вайны. У 1945—1950 гадах ВПС Індыі насілі прыстаўку «каралеўскія». Індыйская авіяцыя прыняла актыўны ўдзел у войнах з Пакістанам, а таксама ў шэрагу драбнейшых апэрацыяў і канфліктаў.

На 2007 год ВПС Індыі мелі больш за 1130 баявых і 1700 дапаможных самалётаў і шрубалётаў[2]. Сур’ёзнаю праблемаю зьяўляецца высокі ўзровень аварыйнасьці. З пачатку 1970-х па пачатак 2000-х гадоў індыйскія ВПС штогод гублялі ў сярэднім 23 самалёты і шрубалёты[3]. У 2000-х гадах сытуацыя палепшылася; па наяўнай неафіцыйнай інфармацыі, за 2009 год страчана 10 самалётаў і 1 шрубалёт. Найбольшы лік лётных здарэньняў даводзіцца на савецкія зьнішчальнікі МІГ, якія складаюць аснову авіяпарку ВПС Індыі і якія зарабілі сабе рэпутацыю «лятучых трунаў» і «ўдавадзелаў»[4]. З 1971 па красавік 2012 году разьбіліся 482 МІГ (больш паловы з 872 атрыманых)[4].

Тэхніка і ўзбраеньне рэдагаваць

Дадзеныя пра тэхніку і ўзбраеньне ВПС Індыі ўзяты са старонкі часопіса Aviation Week & Space Technology.

Тып Выява Распрацоўнік Колькасьць Нататкі
Баявыя самалёты
Су-30     Расея

  Індыя

216 зьнішчальнік
HAL Tejas   Індыя 8 шматмэтавы зьнішчальнік
Dassault Aviation Mirage 2000H

Dassault Aviation Mirage 2000TH

    Францыя

  Францыя

47[5]

2[6]

шматмэтавы зьнішчальнік

навучальны зьнішчальнік

МИГ-21УM   СССР 35 навучальны зьнішчальнік
HAL MiG-21bis

HAL MiG-21MF

    Індыя

  Індыя

112

35

шматмэтавы зьнішчальнік

шматмэтавы зьнішчальнік

Плянуецца сьпісаць вялікую частку парку да 2014[7], усё Миг-21 да 2017 году.[8]

HAL MiG-27M     Індыя 100+ зьнішчальнік бамбавік.

Пабудаваны ў 1984—1996 гадах. Большасьць МІГ-27 плянуецца сьпісаць да 2015[8]

МІГ-29

МІГ-29УБ

  СССР

СССР

36

26

Мадэрнізуюцца.
HAL Su-30MKI     Індыя 159 шматмэтавы зьнішчальнік

Пастаўляюцца з 2002 году.

Sepecat Jaguar S     Францыя   Вялікабрытанія 24 зьнішчальнік-бамбавік
HAL Jaguar IB

HAL Jaguar IM

HAL Jaguar IS

    Індыя

  Індыя

  Індыя

27

11

58

навучальна-баявы

супрацькарабельны самалёт

зьнішчальнік-бамбавік.

Зьнішчальнікі зьбіраліся ў Індыі з камплектаў пастаўленых Вялікабрытаніяю ў 1981—1987 гадах.

Транспартныя самалёты
Ан-32     СССР 105 Усе 105 будуць мадэрнізаваны, з 2009 15 мадэрнізаваны[9]
Boeing 737—200

Boeing 737-700BBJ

  ЗША

  ЗША

3

1

транспартны самалёт

адміністрацыйны самалёт

British Aerospace HS.748-100     Вялікабрытанія 64 транспартны самалёт
Embraer ECJ-135 Legacy   Бразылія 5 адміністрацыйны самалёт
Gulfstream III     ЗША 3 адміністрацыйны самалёт
HAL Do 228—201   Індыя 28 агульнага прызначэньня
Іл-76   СССР 25 транспартны самалёт
Іл-78MKІ   СССР 6 самалёт-палівазапраўшчык
C-130J Super Hercules     ЗША 6 транспартны самалёт
C-17 Globemaster III     ЗША 10 транспартны самалёт
Навучальныя самалёты
BAE Systems Hawk 100     Вялікабрытанія 6 навучальна-трэніравальны
BAE Systems Hawk 132     Вялікабрытанія 2 навучальна-трэніравальны
HAL HJT-16   Індыя 85 навучальна-трэніравальны
HAL HPT-32   Індыя 82

навучальна-трэніравальны

Шрубалёты
Aerospatiale SA 316B     Францыя 32 шматмэтавы шрубалёт
Aerospatiale SA 365     Францыя 6 транспартны шрубалёт
HAL SA315B     Індыя 23 шматмэтавы шрубалёт
HAL SA316B     Індыя 60 шматмэтавы шрубалёт
HAL Dhruv     Індыя 22 шматмэтавы шрубалёт
Мі-8 СССР 14 шматмэтавы шрубалёт
Мі-17

Мі-17-1В

СССР

СССР

78

48

шматмэтавы шрубалёт

шматмэтавы шрубалёт

Мі-26   СССР 4 транспартны шрубалёт
Мі-35   СССР 32 транспартна-баявы шрубалёт

Стан рэдагаваць

ВПС Індыі сутыкнуліся з высокаю аварыйнасьцю баявых зьнішчальнікаў. За ўсю гісторыю небаявыя страты склалі 1000 зьнішчальнікаў, страчана каля паловы парку МІГ-21.[10]

Апазнавальныя знакі рэдагаваць

Эвалюцыя апазнавальных знакаў рэдагаваць

Апазнавальны знак Знак на фюзеляж Знак на кіль Калі выкарыстоўваўся Парадак нанясеньня
     
     

Знакі адрозьненьня рэдагаваць

Ангельская мова зьяўляецца афіцыйнаю ва ўзброеных сілах Індыі. Усе вайсковыя званьні існуюць толькі на ангельскім і ніколі не перакладаюцца ні на адну зь індыйскіх моваў. Брытанская сыстэма вайсковых званьняў выкарыстоўваецца ва Ўзброеных сілах Індыі практычна без зьменаў.

Генэралы і афіцэры рэдагаваць

Катэгорыі Генэралы Старэйшыя афіцэры Малодшыя афіцэры
                     
Індыйскае званьне Marshal of the Indian Air Force Air Chief Marshal Air Marshal Air Vice-Marshal Air Commodore Group Captain Wing Commander Squadron Leader Flight Lieutenant Flying Officer Pilot Officer
Савецкая
адпаведнасьць
Маршал ВПС Індыі Генэрал войска Генэрал-палкоўнік Генэрал-лейтэнант Генэрал-маёр Палкоўнік Падпалкоўнік Маёр Капітан Лейтэнант Малодшы лейтэнант

Сэржанты і салдаты рэдагаваць

Катэгорыі Подафіцэры Сяржанты Салдаты
             
Індыйскае званьне Master Warrant Officer Warrant Officer Junior Warrant Officer Sergeant Corporal Leading Aircraftman Aircraftman
Савецкая
адпаведнасьць
Старэйшы прапаршчык Прапаршчык Старшына Сэржант Малодшы сяржант Яфрэйтар Радавы

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць