Вадзім Уладзімеравіч Прыстайка (20 лютага 1970, Кілія, Кілійскі раён, Адэская вобласьць) — украінскі дыплямат. Міністра замежных справаў Украіны з 29 жніўня 2019 году.

Вадзім Прыстайка
Міністра замежных справаў Украіны
29 жніўня 2019 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Уладзімер Зяленскі
Папярэднік: Павал Клімкін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 лютага 1970(1970-02-20) (54 гады)
Партыя:
Адукацыя:

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў Кіеўскі палітэхнічны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Інфармацыйныя тэхналёгіі». Сваю прафэсійную дзейнасьць пачынаў у прыватным сэктары — заснаваў адну зь першых ва Ўкраіне кампанію-правайдэр і інтэрнэт-выданьне «Электронные вести». Пазьней скончыў Украінскую акадэмію зьнешняга гандлю і пачаў працаваць дыпляматам — консулам, часовым павераным і амбасадарам.

У 2009-м працаваў у місіі пасольства Ўкраіны ў ЗША, потым — амбасадарам у Канадзе. Са сьнежня 2014 году — намесьнік міністра замежных справаў Украіны, а ў 2017-ым — кіраўнік місіі Ўкраіны пры NATO.

29 жніўня 2019 году, у першы дзень працы новаабранай Рады, прызначаны міністрам замежных справаў Украіны[1]. У сваёй дзейнасьці на пасадзе кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства паабяцаў кіравацца правілам чатырох «П» — прафэсіяналізм, патрыятызм, прыстойнасьць, прагматызм.

Крыніцы рэдагаваць