Вадзім Дзевятоўскі

Вадзі́м Анато́левіч Дзевято́ўскі (1977, Наваполацак) — беларускі кідальнік молата. Срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў 2008 году ў Пэкіне.

Вадзім Дзевятоўскі
2007 г., Осака (Японія)
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяВадзім Анатолевіч Дзевятоўскі
Нарадзіўся20 сакавіка 1977 (47 гадоў)
Наваполацак, Полацкі раён, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
СпэцыялізацыяКіданьне молата
Алімпійскія ўзнагароды
Лёгкая атлетыка
Срэбра 2008 Кіданьне молата

Кар'ера рэдагаваць

Спартовыя дасягненьні рэдагаваць

Дыскваліфікацыя рэдагаваць

11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Вадзіма Дзевятоўскага, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне срэбны мэдаль будзе перададзены вугорцу Крысьціяну Паршу.

Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.

Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Дзевятоўскага, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала дадатны вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лязане.

16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіў свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.

Вадзіма Дзевятоўскага могуць адхіліць ад вялікага спорту пажыцьцёва, бо на допінгу Дзевятоўскі быў злоўлены ўжо другі раз. У 2000 годзе напярэдадні Алімпіяды ў Сыднэі Вадзім быў дыскваліфікаваны на два гады за ўжываньне нандралону. Зрэшты, для Дзевятоўскага рашэньне дысцыплінарнага камітэта МАК і без таго гучыць як прысуд. Мала таго, што ў яго забіраюць срэбны мэдаль пэкінскай Алімпіяды, Дзевятоўскі ня зможа больш удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях, прычым у любой якасьці, а ня толькі спартоўца.

10 чэрвеня 2010 году Спартовы арбітражны суд прыняў рашэньне на карысьць Ціхана і Дзевятоўскага і вярнуў ім алімпійскія мэдалі[1].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць