Вадзім Гігін

беларускі прапагандыст

Вадзі́м Францавіч Гі́гін[1] (нар. 21 кастрычніка 1977 году) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, праварадыкальны прарасейскі публіцыст, тэлевядоўца, дэкан факультэту філязофіі і сацыяльных навукаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Кандыдат гістарычных навук.

Вадзім Францавіч Гігін
Кіраўнік Менскай гарадзкой арганізацыі БРСМ
2006 — 2008
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 кастрычніка 1977 (46 гадоў)
Менск, Беларусь
Адукацыя: гістарычны факультэт БДУ
Узнагароды:
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны (2012)

Біяграфія рэдагаваць

Скончыў гістарычны факультэт БДУ, працаваў у прэс-службе генэральнай пракуратуры (падначалены Юрыя Азаронка). Выкладаў гісторую ў некалькіх менскіх ВНУ. У 2006—2008 гадах быў першым сакратаром Менскай гарадзкой арганізацыі БРСМ. З 2008 па 2016 гг. быў галоўным рэдактарам часопісу «Беларуская думка». 10 лістапада 2017 году адзначыў на «круглым стале» ў газэце Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі: «калі я прыйшоў рэдактарам у «Беларускую думку» ў 2007 годзе, то мы ўвялі такую практыку: за беларускамоўныя матэрыялы плацілі ганарары на 10 % большыя»[2].Кіраўніцтва Беларусі ў 2012 годзе ўручыла В. Гігіну Мэдаль Францішка Скарыны[3]. Вёў ток-шоў «Дело принципа» на тэлеканале АНТ.

У чэрвені 2023 году быў прызначаны дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[4].

Міжнародныя санкцыі рэдагаваць

У пачатку 2011 году Гігін разам зь некалькімі іншымі галоўнымі рэдактарамі і ўплывовымі журналістамі беларускіх афіцыйных СМІ быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як адзін з адказных за прапагандысцкае суправаджэньне рэпрэсій супраць дэманстрантаў і актывістаў апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г.[5]. Галоўны рэдактар «Белорускай думкі» ў рашэньні Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году быў названы адным з самых уплывовых дзеячаў на ніве прапаганды ў Беларусі, што падтрымаў і апраўдаў рэпрэсіі супраць супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be), якія сыстэматычна асьвятляюцца ў нэгатыўнай і зьневажальнай форме з выкарыстаньнем фальсыфікаванай інфармацыі[1]. Але забарона ўезд у ЭЗ была зьнятая ў 2016 годзе.

У кастрычніку 2022 года санкцыі супраць Гігіна ўвяла Украіна[6]. У жніўні 2023 года Гігін зноў патрапіў пад санкцыі ЭЗ[7]. У тым жа месяцы да гэтых санкцый далучыліся Швайцарыя[8], Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Альбанія, Украіна, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн і Нарвэгія[9].

Прапагандысцкая дзейнасьць, крытыка рэдагаваць

Крытыкуецца за скрайняе русафільства[10]. Неаднаразова публікаваўся ў нацыяналістычных расейскіх рэсурсах і ўдзельнічаў у мерапрыемствах праварадыкальнай прорасейскай, у тым ліку антысэміцкай, накіраванасьці[11][12], а таксама публічна апраўдваў дзеяньні Расеі падчас акупацыі і анэксіі Крыму[13]. Займаўся дыскрэдытацыяй і ачарненьнем беларускіх нацыянальных сымбаляў і дзеячоў беларускай дыяспары[14].

Абвінавачваўся ў распальваньні міжканфэсійнай варожасьці за фільм пра Берасьцейскую унію (паказаны 21 чэрвеня 2008 году на Першым нацыянальным канале як частка цыклю «Летапіс часоў»), аўтарам ідэі і сцэнару якога выступіў. Беларускія вернікі накіравалі калектыўныя лісты да кіраўніцтва Першага нацыянальнага каналу Белтэлерадыёкампаніі і Ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. Паводле зваротаў вернікаў, у фільме «пад выглядам гістарычных фактаў гледачу прапаноўваліся далёкія ад гістарычнай праўды міфы і ідэалагічныя штампы савецкіх часоў пра гісторыю Ўніяцкай царквы і яе дзейнасьць».[15]

Публічныя выказваньні рэдагаваць

Вядомая ягоная заява датычна беларуска-расейскіх дачыненьняў:[16]

  Наш кіраўнік дзяржавы і ўвогуле большасьць грамадзянаў нашай краіны так лічаць: па сутнасьці, мы адзін народ – ня проста адна сям'я, а адзін народ.  

—Судите сами: Великая и Белая, Первый канал, 18 июня 2009 г.

На пасадзе кіраўніка менскага БРСМ здабыў сабе вядомасьць[17] заявай пра сымпатыі да Мураўёва-вешальніка ў інтэрвію газэце «Знамя юности»:

  Можа, некалькі нестандартны выбар, але мне заўсёды імпанаваў віленскі генэрал-губэрнатар Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў, які больш вядомы тым, што здушыў паўстаньне 1863 года. Але я добра вывучыў яго біяграфію. Гэта выбітны чалавек, адміністратар, кіраўнік, які можа служыць прыкладам для любога дзяржаўнага дзеяча.  

Таксама вядомы сваімі сьцьвярджэньнямі пра барацьбу беларусаў супраць Вялікага Княства Літоўскага.[18] У прыватнасьці, на пытаньне журналіста «Зьвязды» пра надзённыя для яго праблемы даў наступны адказ:

  Напрыклад, некаторыя тэндэнцыі ідэалізацыі перыяду існавання Вялікага княства Літоўскага. Я лічу, што ідэалізацыя і нават міфалагізацыя дадзенага гістарычнага перыяду можа прывесці да пэўнага перакосу нашай ідэалагічнай канцэпцыі. ВКЛ не было беларускай дзяржавай са сваёй ідэалогіяй. Не ўсё там было проста, не ў такім добрым становішчы знаходзіўся тады беларускі народ. Беларусы на працягу стагоддзяў вялі барацьбу супраць княства Літоўскага. Маё стаўленне да тагачасных падзей вельмі крытычнае, і я не магу сказаць, што гэта адзін з найлепшых перыядаў у гісторыі Беларусі. Свой погляд нікому не навязваю, таму прапаную на старонках часопіса дыскусію па тэме.  

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(en), 2012
  2. ^ Людміла Рублеўская. Жывая спадчына (Лёс беларускай мовы павінен стаць агульным клопатам для ўсяго грамадзтва) // Беларусь сёньня : газэта. — 11 лістапада 2017. — № 25353. — ISSN 1991-2978.
  3. ^ Прапагандыст Вадзім Гігін атрымаў медаль Скарыны — Эўрарадыё, 06/01/2012
  4. ^ Вадима Гигина отправили в библиотеку (рас.) Народная Воля
  5. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
  6. ^ Гігін Вадим Францевич (укр.) Національне агентство з питань запобігання корупції
  7. ^ ЕС увёў новыя санкцыі супраць лукашэнкаўскай Беларусі. Што і хто ў новым пакеце? (бел.) Новы час
  8. ^ Ukraine: Switzerland implements new sanctions against Belarus (анг.) Федэральная рада Швайцарыі(uk)
  9. ^ Statement by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus and the involvement of Belarus in the Russian aggression against Ukraine (анг.) Рада Эўрапейскага Зьвязу(be)
  10. ^ Інтэрв’ю(недаступная спасылка) Андрэа Рыгоні «Беларускай думцы» // Arche, 27 чэрвеня 2009 г.
  11. ^ Галоўны рэдактар часопісу «Беларуская думка» рэспэктабэльны Вадзім Гігін на пачатку кар’еры ўдзельнічаў у адных канфэрэнцыях з чарнасоценцамі, мэты якіх апісваліся так: «необходим тотальный демонтаж жидовской демократии, как отвратительной, жестокой и циничной формы геноцида русского народа (…) В значительной степени США — это колония Израиля, управляемая извне международной жидовской мафией. Значит, если мы хотим выжить, нам в России надо освободиться от той жидовской диктатуры, которая мешает Русскому народу возродить своё былое духовное и державное величие. И начать надо с разрушения её духовных основ — основ русофобии и христо бокрчества. То есть с гласного, публичного и детального разоблачения талмудического иудаизма — этой религии ненависти, источника еврейского религиозного фашизма и нацизма, одной из худших, жесточайших форм сатанизма». Канец цытаты. — Белы легіён: дык дзе экстрэмізм? — Наша Ніва, 16.04.2017
  12. ^ Дэкан факультэта філасофіі БДУ браў удзел у святкаванні «Дня народзінаў» чарнасоценскага сайта — Наша Ніва, 23.09.2016
  13. ^ Дзяніс Івашын. Праваднікі «русского мира». Частка 3 — Новы Час, 20-07-2020
  14. ^ Компетентный вторник: эксперты о формах и методах противостояния героизации нацизма [Кампэтэнтны аўторак: экспэрты пра формы і мэтады супрацьстаяньня гераізацыі нацызму] // СБ. Беларусь сегодня, 1 чэрвеня 2021 г. (на расейскай мове)
  15. ^ Ігар Бараноўскі. Прыкры фільм пра Унію(недаступная спасылка) // Царква. № 3 (58), 2008 г.
  16. ^ Судите сами: Великая и Белая, Первый канал, 18 июня 2009 г.
  17. ^ Панкавец З. Новы рэдактар «Беларускай думкі» захапляецца Мураўёвым-Вешальнікам // Наша Ніва, 15 лютага 2008 г.
  18. ^ Алесь Канюціч. Бээрэсэмавец з валянцінкай. Альбо Вадзім Гігін супраць ВКЛ(недаступная спасылка), SvabodaBY.net

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць