Біргер ярль

швэдзкі дзяржаўны дзяяч

Біргер ярль (па-швэдзку: Birger jarl), пры народжаньні Біргер Магнусан (па-швэдзку: Birger Magnusson) (каля 1210, Б’ельбу, Эстэр’ётлянд — 21 кастрычніка 1266, Вэстэр’ётлянд) — дзяржаўны дзеяч Швэцыі. Кіраўнік (ярль) дзяржавы з 1248 году пры каралю Эрыку Эрыксане, а з 1250 году пры каралю Вальдэмары I, сваім сыне. Абапіраючыся на каталіцкую царкву і бязьлітасна распраўляючыся з варожымі яму групоўкамі шляхты, праводзіў палітыку ўмацаваньня каралеўскай улады. Узначаліў паход швэдзкіх фэадалаў супраць Ноўгараду, пацярпеў паразу ў Неўскай бітве 1240. У 1249 узначаліў крыжовы паход супраць тавастаў, што прывяло да заваяваньня племя. Па традыцыі лічыцца заснавальнікам (1252) Стакгольму, пры ім горад быў ўмацаваны.

Ярль Біргер

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Біргер ярльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў