Більдэрбэрская група

«Більдэрбэ́рскія сустрэ́чы», таксама Більдэрбэрская група/канфэрэнцыя альбо Більдэрбэрскі клюб — штогадовая прыватная канфэрэнцыя 120—150 прадстаўнікоў эўрапейскай і паўночнаамэрыканскай палітычнай эліты, экспэртаў у прамысловасьці, фінансах, навуцы і сродках масавай інфармацыі, заснаваная ў 1954 року прынцам Бэрнардам.

«Більдэрбэрскія сустрэчы»
анг. Bilderberg Meetings

Гатэль «Більдэрбэрг» (Остэрбэк, Нідэрлянды), дзе адбылася першая сустрэча ў 1954 годзе
Дата ўтварэньня 29 траўня 1954 (69 гадоў таму)
Юрыдычны статус фонд
Мэта спрыяньне абмеркаваньню дачыненьняў між Эўропай і Паўночнай Амэрыкай[1]
Дзейнічае ў рэгіёнах ЗША, Заходняя Эўропа
Сяброўства 129 удзельнікаў, зь іх 23 сябра Кіраўнічага камітэту (2017 г.)[2]
Старшыня Анры дэ Кастры
Скарбнік Паўль Ахлейтнэр[3]
Кіроўны орган Кіраўнічы камітэт
Сайт bilderbergmeetings.org
Колішняя назва неафіцыйна: Більдэрбэрская група/канфэрэнцыя, Більдэрбэрскі клюб

Праводзіцца ў дарагіх гатэлях па ўсім сьвеце, найчасьцей у Эўропе, а кожныя чатыры рокі — у Канадзе або ЗША. Удзел у канфэрэнцыі адбываецца толькі па пэрсанальных запрашэньнях. Адну траціну ўдзельнікаў складаюць амэрыканцы, рэшту — эўрапейцы і азіяты (японцы, карэйцы, сынгапурцы, тайваньцы, ганконцы).

Кіраваньне рэдагаваць

  • Кіраўнічы камітэт. Выбірае старшыню. Вызначае распарадак і склад удзельнікаў сустрэчы. Сябры абіраюцца на 4 гады і могуць пераабірацца. Сябры ад краіны-гаспадыні сустрэчы пакрываюць выдаткі на яе правядзеньне. Выдаткоўвае на ўтрыманьне Сакратарыяту.
  • Старшыня. Прапануе распарадак і ўдзельнікаў сустрэчы.
  • Сакратарыят. Утрымліваецца за кошт прыватнай падпіскі[4]. Забясьпечвае правядзеньне сустрэчы.

Мінуўшчына рэдагаваць

Першая канфэрэнцыя адбылася ў гатэлі «Bilderberg» у нідэрляндзкім Остэрбэку 29—31 траўня 1954[5]. Яна была ініцыяваная некалькімі асобамі, сярод якіх польскі эмігранцкі палітык Юзэф Рэтынгер, які турбаваўся ўзрастаньнем антыамэрыканізму ў Заходняй Эўропе і з гэтай прычыны прапанаваў зладзіць міжнародную канфэрэнцыю, дзе б эўрапейскія і амэрыканскія лідэры маглі сабрацца разам з мэтай разьвіцьця атлянтызму — лепшага ўзаемаразуменьня культураў Заходняй Эўропы і Злучаных Штатаў дзеля спрыяньня супрацоўніцтву ў палітычных, эканамічных і абарончых пытаньнях[6].

Рэтынгер зьвярнуўся да нідэрляндзкага прынца Бэрнарда, які згадзіўся падтрымаць ідэю разам з колішнім прэм’ер-міністрам Бэльгіі Полем ван Зэляндам і тагачасным старшынём «Юнілевэру» галяндцам Паўлем Рэйкенсам. Далей Бэрнгард зьвязаўся з Ўолтэрам Бэдэлам Сьмітам, тагачасным кіраўніком ЦРУ, які паведаміў пра ініцыятыву дарадцу прэзыдэнта Эйзэнгаўэра[7]. Сьпіс запрошаных складаўся з двух удзельнікаў ад краіны, па адным прадстаўнікі «кансэрватыўных» і «лібэральных» пунктаў гледжаньня[6]. На першую канфэрэнцыю сабраліся пяцьдзясят дэлегатаў з 11 дзяржаваў Заходняй Эўропы і 11 амэрыканцаў[8].

Посьпех сабраньня натхніў арганізатараў на правядзеньне штогадовых канфэрэнцыяў. Быў створаны сталы Кіраўнічы камітэт на чале з Рэтынгерам. Акрамя правядзеньня сустрэчы, камітэт займаўся таксама складаньнем сьпісаў удзельнікаў ды іхніх кантактаў з мэтаю стварэньня нефармальнай сеткі людзей, якія могуць зьвярнуцца адзін да аднаго ў прыватнай патрэбе[6]. Наступныя тры канфэрэнцыі адбыліся ў Францыі, Нямеччыне і Даніі. У 1957 року канфэрэнцыя ўпершыню ладзілася ў ЗША, на востраве Сэнт-Сайманз. Гэты сход і яшчэ некаторыя фундавала Фундацыя Форда[7].

Старшыні рэдагаваць

Імя Тэрмін Дзяржава Іншая пасада
1 Бэрнгард Ліпэ-Бістэрфэльдзкі 29 траўня 1954
29 верасьня 1976
Нідэрлянды князь-кансорт каралевы Нідэрляндаў (1948—1980)
2 Алек Дуглас-Г’юм 22 красавіка 1977
20 красавіка 1980
Вялікабрытанія сябар Палаты лордаў Вялікабрытаніі (1974—1995)
3 Вальтэр Шээль 15 траўня 1981
12 траўня 1985
Нямеччына старшыня Эўрапейскага руху Нямеччыны (1980—1985)
4 Эрык Рол-Іпсдэнскі 25 красавіка 1986
14 траўня 1989
Вялікабрытанія сябар Палаты лордаў Вялікабрытаніі (1977—2005)
5 Пітэр Карынгтан 11 траўня 1990 — 17 траўня 1998 Вялікабрытанія сябар Палаты лордаў Вялікабрытаніі (з 1945 г.)
6 Эцьен Давінён 3 чэрвеня 1999
12 чэрвеня 2011
Бэльгія старшыня банка «Агульнае таварыства Бэльгіі» (1989—2001)
7 Анры дэ Кастры з 31 траўня 2012 г. Францыя старшыня страхавога прадпрыемства «Акса» (2000—2016)

Сустрэчы паводле дзяржавы рэдагаваць

 
Мапа дзяржаваў, прадстаўнікі якіх калі-кольвек удзельнічалі ў Більдэрбэрскіх сустрэчах

З 1954-га да канца 2017 году адбылося 65 сустрэчаў у 18 дзяржавах, у тым ліку 47 у 15 дзяржавах Эўропы:

Дзейнасьць і мэты рэдагаваць

Першапачатковай мэтай групы было разьвіцьцё атлянтызму, узмацненьне стасункаў ЗША з Эўропай і пазьбяганьне новай сусьветнай вайны. У 2001 адзін з заснавальнікаў і 30-гадовы ўдзельнік Кіраўнічага камітэту Більдэрбэрскай групы Дэніс Гілі сказаў: «Сказаць, што мы імкнуліся да стварэньня сусьветнага ўраду — перабольшаньне, але ня цалкам няпраўда. Мы ў Більдэрбэргу разумелі, што ня зможам спаборнічаць адно з адным з-за нічога, забіваючы людзей і пазбаўляючы іх жытла. І мы адчувалі, што стварэньне агульнай супольнасьці па ўсім сьвеце будзе добрай ідэяй»[10].

Сустрэчы групы праходзяць паводле правіла Чэтгэм Гаўсу, якое дазваляе ўдзельнікам карыстацца любой інфармацыяй, атрыманай на сустрэчы, не выдаючы імёны інфарматараў ды іншых удзельнікаў. Таму ўдзельнікі сустрэчы могуць прамаўляць шчыра, не асьцерагаючыся таго, што іхнія імправізаваныя фразы трапяць у сродкі масавай інфармацыі[11]. Удзельнікі канфэрэнцыі не прымаюць ніякіх рашэньняў і ня ладзяць галасаваньняў, аднак вядома, што ў лістападзе 2009 року група зьбіралася асобна ў Брусэлі з мэтай прасоўваньня Германа ван Ромпэя на пасаду прэзыдэнта Эўразьвязу[12].

За некалькі дзён да пачатку абвяшчаецца склад удзельнікаў, прадметы абмеркаваньня і месца правядзеньня. На сустрэчы не дапускаюць прэсу. Да 1990-х гадоў напярэдадні сустрэчы ладзілася нарада для журналістаў[1].

Кіраўнічы камітэт запрашае на сустрэчу па два прадстаўнікі з 18 краінаў[13]. Існуюць пасады старшыні, ганаровага генэральнага сакратара[14] і сябраў Кіраўнічага камітэту[15]; іншага сяброўства як такога няма, але ўсе былыя ўдзельнікі атрымліваюць штогадовыя справаздачы пра сустрэчы[16]. Кіраўнічы камітэт звычайна зьбіраецца двойчы ў год дзеля складаньня праграмы і абмеркаваньня сьпісу ўдзельнікаў канфэрэнцыі[17].

Крытыка рэдагаваць

Більдэрбэрская група падвяргаецца крытыцы з-за сваіх мэтадаў правядзеньня сустрэчаў у сакрэтнасьці і адсутнасьці справаздачнасьці[18]. Таямнічасьць працэсу стала прычынай зьяўленьня разнастайных тэорыяў змовы[11][13][19], у чым сыходзяцца прадстаўнікі супрацьлеглых канцоў палітычнага спэктру, нават калі яны й называюць розныя мэты існаваньня групы. Асобныя левыя вінавацяць Більдэрбэрскую групу ў змове па ўсталяваньні капіталістычнага панаваньня[20], а правыя — у спробе сусьветнага панаваньня і ўсталяваньня плянавай эканомікі[21].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Частыя пытаньні (анг.) // Фонд «Більдэрбэрскія сустрэчы», 1 чэрвеня 2017 г. Праверана 21 жніўня 2017 г.
  2. ^ Удзельнікі (анг.) // Фонд «Більдэрбэрскія сустрэчы», 1 чэрвеня 2017 г. Праверана 21 жніўня 2017 г.
  3. ^ Кіраўнічы камітэт (анг.) // Фонд «Більдэрбэрскія сустрэчы», 1 чэрвеня 2017 г. Праверана 21 жніўня 2017 г.
  4. ^ Кіраваньне і фінансаваньне (анг.) // Фонд «Більдэрбэрскія сустрэчы», 1 чэрвеня 2017 г. Праверана 21 жніўня 2017 г.
  5. ^ Bilderberg mystery: Why do people believe in cabals? (анг.) // BBC News, 8 чэрвеня 2011 г. Архіўная копія ад 3 жніўня 2017 г. Праверана 21 жніўня 2017 г.
  6. ^ а б в  Hatch, Alden The Hôtel de Bilderberg // HRH Prince Bernhard of the Netherlands: An authorized biography. — London: Harrap, 1962.
  7. ^ а б Valerie Aubourg. Organizing Atlanticism: the Bilderberg group and the Atlantic institute, 1952–1963  (анг.) // Intelligence & National Security. — 2003. — В. 2. — Т. 18. — С. 92—105. — DOI:10.1080/02684520412331306760
  8. ^  Rockefeller, David Memoirs. — New York: Random House, 2002. — С. 412. — ISBN 978-0-679-40588-7
  9. ^ Сустрэчы (анг.) // Фонд «Більдэрбэрскія сустрэчы», 1 чэрвеня 2017 г. Праверана 22 жніўня 2017 г.
  10. ^ Who pulls the strings? (part 3) (анг.) // The Guardian, 10 сакавіка 2001 г. Праверана 21 жніўня 2017 г.
  11. ^ а б The world's water-coolers (анг.) // The Economist, 20 студзеня 2011 г. Праверана 21 жніўня 2017 г.
  12. ^ EU Presidency candidate Herman Van Rompuy calls for new taxes (анг.) // The Daily Telegraph, 16 лістапада 2009 г. Праверана 21 жніўня 2017 г.
  13. ^ а б Inside the secretive Bilderberg Group (анг.) // BBC News, 29 верасьня 2005 г. Архіўная копія ад 8 чэрвеня 2017 г. Праверана 21 жніўня 2017 г.
  14. ^ Bilderberg meeting of 1997 assembles (анг.). PR Newswire (13 чэрвеня 1997). Архіўная копія ад 10 траўня 2012 г.
  15. ^ Answer given by Mr Prodi on behalf of the Commission (анг.). Эўрапарлямэнт (15 траўня 2003). Праверана 21 жніўня 2017 г.
  16. ^ Bilderberg meetings (анг.). SchNEWS (1999). Архіўная копія ад 31 ліпеня 2016 г.
  17. ^  Bill, James A. George Ball: Behind the Scenes in U. S. Foreign Policy. — Yale University Press, 1998. — С. 53. — ISBN 978-0-300-07646-2
  18. ^ Bilderberg 2013: The sun sets on Watford (анг.) // The Guardian, 11 чэрвеня 2013 г. Праверана 21 жніўня 2017 г.
  19. ^ Is Bilderberg a conference on world affairs or a powerful global cabal? Depends on who you ask (анг.) // The Washington Post, 1 чэрвеня 2012 г. Праверана 21 жніўня 2017 г.
  20. ^ Fidel Castro fascinated by Bilderberg Club conspiracy theory (анг.) // The Christian Science Monitor, 20 жніўня 2010 г. Праверана 21 жніўня 2017 г.
  21. ^ Wallechinsky, David, Wallace, Irving. The People’s Almanac. — Doubleday, 1975. — ISBN 0-385-04060-1

Літаратура рэдагаваць

  •  Eringer, Robert The Global Manipulators. — Bristol, England: Pentacle Books, 1980.
  •  Estulin, Daniel The True Story of the Bilderberg Group. — Oregon, United States of America: Trine Day, 2007. — ISBN 0-9777953-4-9
  • Christopher Hodapp, Alice Von Kannon. Conspiracy Theories & Secret Societies For Dummies. — Hoboken, NJ: Wiley, 2008. — ISBN 0-470-18408-6
  • Stephen Klimczuk, Gerald Warner. Secret Places, Hidden Sanctuaries: Uncovering Mysterious Sites, Symbols and Societies. — Sterling, 2010. — ISBN 1-4027-6207-0
  •  Retinger, J.H The bilderberg group. — August 1956.
  • Ian N. Richardson, Andrew P. Kakabadse, Nada K. Kakabadse. Bilderberg People: Elite power and consensus in world affairs. — Hoboken, NJ: Routledge, 2011. — ISBN 978-0-415-57635-2
  •  Ronson, Jon -Adventures with Extremists. — London: Picador, 2001. — ISBN 0-330-37546-6

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Більдэрбэрская групасховішча мультымэдыйных матэрыялаў