Бэлц

места ў Малдове

Бэ́лц, таксама Бéльцы (па-румынску: Bălți) — горад на рацэ Рэўт, места на поўначы Малдовы, ейны палітычны, эканамічны, культурны і адукацыйны цэнтар. Колькасьць насельніцтва каля 127 600 чалавек (2004), што складае трэці паказчык у краіны пасьля Кішынёва і Тыраспалю.

Бэлц
рум. Bălți
Герб Бэлцу
Першыя згадкі: 4 кастрычніка 1620[1][2][3][…]
Краіна: Малдова
Кіраўнік: Aleksandr Petkov[d]
Плошча:
  • 41,43 км²
Насельніцтва: 97 930 чал.
Тэлефонны код: 231, 331
Паштовы індэкс: MD-3100
Геаграфічныя каардынаты: 47°45′42″ пн. ш. 27°55′44″ у. д. / 47.76167° пн. ш. 27.92889° у. д. / 47.76167; 27.92889Каардынаты: 47°45′42″ пн. ш. 27°55′44″ у. д. / 47.76167° пн. ш. 27.92889° у. д. / 47.76167; 27.92889
Бэлц на мапе Малдовы
Бэлц
Бэлц
Бэлц
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.balti.md/

Муніцыпалітэт Бельцы зьяўляецца найважнейшым транспартным вузлом (дзьве чыгуначныя станцыі (Бельцы-Слабадзея, Бельцы-Ораш), аэрапорт, аўтавакзал, а таксама прамысловы раён, культурны і дзелавы цэнтар, які часта называюць «паўночнай сталіцай» Малдовы.

Назва рэдагаваць

Назва паходзіць ад румынскага слова «bălț», што азначае «балота, лужыны». Мяркуюць, што горад атрымаў сваю назву таму, што знаходзіцца сярод балот і тваністых азёр.

Гэаграфія рэдагаваць

Горад разьмешчаны на поўначы Малдовы, абапал ракі Рэўт. Большая частка горада ляжыць вакол балота ў цэнтры Бельцаў. Жылыя раёны горада акружаны Бельцкім стэпам. Праз горад працякаюць рэкі Капачанка і Флэміндэ (басейн ракі Рэўт). На тэрыторыі ёсьць штучныя сажалкі: Камсамольская, Гарадзкая, Цагляная. Плошча горада складае 41,42 км², з прыгарадамі - 78 км².

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць