Букераўская прэмія

Букераўская прэмія (афіцыйная назва прэміі — па-ангельску: The Man Booker Prize) — найбольш прэстыжная прэмія ў вобласьці літаратуры. Прысуджаецца аўтару, які пражывае ў адной з краінаў Садружнасьці нацыяў, у Ірляндыі ці ў Зымбабвэ[1], за раман, напісаны на ангельскай мове.

Нюансы ўзнагароды рэдагаваць

Прэмія прысуджаецца штогод грамадзяніну Садружнасьці нацыяў (у яе складзе — 54 дзяржавы), Ірляндыі ці Зымбабвэ, за найлепшы раман, апублікаваны на працягу папярэдніх 12 месяцаў. Амэрыканцы, нягледзячы на тое, што ў пераважнай большасьці зьяўляюцца ангельскамоўнай нацыяй, на Букераўскую прэмію не намінуюцца.

Ужо само вылучэньне на прэмію Букера зьяўляецца сьведчаньнем добрых якасьцяў кнігі, нездарма яе завуць кніжным «Оскарам». Мэта прэміі ня толькі ў тым, каб назваць найлепшую кнігу году, але й у тым, каб увянчаць заслугі, павялічыць статус аўтара ў вачах публікі й павялічыць продаж кнігі.

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

Ляўрэаты Букераўскай прэміі рэдагаваць

Год Аўтар Назва Арыгінальная назва Дзяржава
1969 Пэрсі Говард Ньюбі «За гэта прыйдзецца адказаць» Something to Answer For   Вялікабрытанія
1970 Бэрніс Рубенс «Абраны чалец» The Elected Member   Вялікабрытанія
1970 Джэймс Гордан Фарэл «Праблемы» Troubles   Вялікабрытанія
1971 Відыадхар Сураджпрасад Найпол «У падвешаным стане» In a Free State   Вялікабрытанія
  Трынідад і Табага
1972 Джон Бэргер «G.» G.   Вялікабрытанія
1973 Джэймс Гордан Фарэл «Аблога Крышнапура» The Siege of Krishnapur   Вялікабрытанія
1974 Надын Гордымэр «Захавальнік» The Conservationist   ПАР
Стэнлі Мідэлтан «Сьвята» Holiday   Вялікабрытанія
1975 Рут Джабвала «Сьпякота й пыл» The Siege of Krishnapur   Вялікабрытанія
  Нямеччына
1976 Дэвід Сторы «Сэвіл» Saville   Вялікабрытанія
1977 Пол Скот «Застаючыся» Staying On   Вялікабрытанія
1978 Айрыс Мэрдак «Мора, мора» The Sea, the Sea   Ірляндыя
1979 Пэнэлопа Фіцджэральд «Афшор» Offshore   Вялікабрытанія
1980 Ўільям Голдынг «Рытуалы плаваньня» Rites of Passage   Вялікабрытанія
1981 Салман Рушдзі «Дзеці паўночы» Midnight's Children   Вялікабрытанія
  Індыя
1982 Томас Кенілі «Каўчэг Шындлера» Schindler's Ark   Аўстралія
1983 Джон Максвэл Кутзэе «Жыцьцё й час Міхаэля К.» Life & Times of Michael K   ПАР
1984 Аніта Брукнэр «Гатэль «У возера»» Hotel du Lac   Вялікабрытанія
1985 Керы Хальмэ «Людзі-шкілеты» The Bone People   Новая Зэляндыя
1986 Кінгслі Эміс «Старыя чэрці» The Old Devils   Вялікабрытанія
1987 Пэнэлопа Лайвлі «Месяцавы тыгра» Moon Tiger   Вялікабрытанія
1988 Пітэр Керы «Оскар і Люсында» Oscar and Lucinda   Аўстралія
1989 Кадзуё Ісыгура «Рэштка дня» The Remains of the Day   Вялікабрытанія
  Японія
1990 Антонія Байэт «Валодаць» Possession: A Romance   Вялікабрытанія
1991 Бэн Окры «Галодная дарога» The Famished Road   Нігерыя
1992 Майкл Ондатжэ «Ангельскі пацыент» The English Patient   Канада
  Шры-Ланка
Бары Ансварт «Сьвяты Голад» Sacred Hunger   Вялікабрытанія
1993 Родзі Дойл «Пэдзі Кларк ха-ха-ха» Paddy Clarke Ha Ha Ha   Ірляндыя
1994 Джэймс Келман «Да чаго ж яно ўсё запазьнілася» How Late It Was, How Late   Вялікабрытанія
1995 Пэт Баркэр «Дарога зданяў» The Ghost Road   Вялікабрытанія
1996 Грэм Сьвіфт «Апошнія распараджэньні» Last Orders   Вялікабрытанія
1997 Арундаці Рой «Бог дробязяў» The God of Small Things   Індыя
1998 Іэн Макьюэн «Амстэрдам» Amsterdam   Вялікабрытанія
1999 Джон Максвэл Кутзэе «Ганьба» Disgrace   ПАР
2000 Маргарэт Этвуд «Сьляпы забойца» The Blind Assassin   Канада
2001 Пітэр Керы «Праўдзівая гісторыя хеўры Келі» True History of the Kelly Gang   Аўстралія
2002 Ян Мартэл «Жыцьцё Пі» Life of Pi   Канада
2003 Ді Бі Сі П'ер «Вэрнон Пане Літл» Vernon God Little   Аўстралія
2004 Алан Холінгхерст «Лінія прыгажосьці» The Line of Beauty   Вялікабрытанія
2005 Джон Бэнвіл «Мора» The Sea   Ірляндыя
2006 Кіран Дэсаі «Спадчына спустошаных» The Inheritance of Loss   Індыя
2007 Эн Энрайт «Збор» The Gathering   Ірляндыя
2008 Аравінд Адыга «Белы тыгра» The White Tiger   Індыя
2009 Гілары Мэнтэл «Вулф Хол» Wolf Hall   Вялікабрытанія
2010 Говард Джэйкабсан «Праблема Фінклера» The Finkler Question   Вялікабрытанія
2011 Джуліян Барнз «Адчуваньне канца» The Sense of an Ending   Вялікабрытанія
2012 Гілары Мэнтэл «Заносьце целы» Bring Up the Bodies   Вялікабрытанія
2013 Элеанор Катон «Сьвяцілы» The Luminaries   Новая Зэляндыя
2014 Рычард Флэнаган «Вузкая дарога на скрайнюю поўнач» The Narrow Road to the Deep North   Аўстралія
2015 Марлон Джэймз «Кароткая гісторыя сямі забойстваў» A Brief History of Seven Killings   Ямайка
2016 Пол Біцьці «Распродаж» The Sellout   ЗША
2017 Джордж Сондэрз «Лінкальн у бардо» Lincoln in the Bardo   ЗША
2018 Ганна Бёрнз «Малочнік» Milkman   Вялікабрытанія
2019 Джоха Альхартхі «Нябесныя целы»  Аман

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць