Брахоцкія (беларускай лацінкай: Brachockija, па-польску: Brochoccy) — шляхецкі род герба «Праўдзіц» у Польшчы і ВКЛ. Запісаны ў РК Менскае й Гарадзенскае губэрняў.

Палац Брахоцкіх у вёсцы Вялікі Двор

Заснавальнікам лічыцца Енджэй Брахоцкі з Брахоціна ў Плоцкай зямлі, удзельнік Грунвальдзкае бітвы 1410 году. Яго далёкія нашчадкі, чатыры браты Брахоцкія — Антоні, Валенты, Рох і Ігнацы — перасяліліся з Мазоўша ў ВКЛ неўзабаве пасьля Барскае канфэдэрацыі поўнымі банкрутамі. Праз удалыя шлюбы род Брахоцкіх набыў значныя зямельныя ўладаньні ў Ашмянскім і Наваградзкім паветах: Гарадзей, Вераскава, Морына, Гаўю, Ушу і г. д. Росквіт роду прыпадае на часы пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай: апошнімі выбарнымі маршалкамі шляхты Ашмянскага і Наваградзкага паветаў (да 1863 году) былі адпаведна Антоні (18241885) і Ўладзіслаў (18101896), удзельнікі паўстаньня 1863—1864 гадоў. Іх стрыечны брат Адам Юзаф Брахоцкі (17961858) праславіўся як рэфарматар гаспадаркі і сэлекцыянэр; ягоныя дачкі Эмілія й Марыя распачалі прамысловую вытворчасьць «літоўскага» сычужнага сыру ў Беларусі і Летуве ў канцы 1850-х гадоў.

Некаторыя прадстаўнікі роду рэдагаваць

Станіслаў, ж. — Катажына Струсінская

  1. Войцех (?-1781), ж. — 1758 Мар’яна Гертруда Мяшкоўская (17421782)
    1. Войцех Антоні (?-1763)
    2. Юзаф (1759-?)
    3. Антаніна (17611775)
    4. Юльляна (1769-?), м. — пасьля 1804 Францішак Лагеўскі
    5. Вікторыя Агата (1773-?)
    6. Станіслаў (1776-?)
    7. Станіслаў Юзаф (1778-?)
    8. Ян (1780-?)
  2. Мацей (17231760), ж. — а) Ёанна Танская (17301750), б) — 1753 Ганна Семянткоўская (?-1791)
    1. (а) Ян (17491785)
    2. (б) Тэрэса (1753-?)
    3. (б) Мар’яна Катажына (1754-?)
    4. (б) Фэліцыян (17561784), ж. — 1783 Вікторыя Кжымуская
    5. (б) Юзафата (1757-?)
    6. (б) Міхал (17581802), ж. — 1789 Эва Краеўская (?-1802)
      1. Грацыян Томаш (1789-?)

Аляксандар (18191869), судзьдзя, ж. — 1) 1849 Казімера (1830-18 красавіка 1852), д. Гераніма Кастравіцкага й Юліі з Швыкоўскіх; 2) 1852 Аліна Мінейка (каля 1830-?)

  1. Уладыслаў, ж- Зоф’я Моль
    1. Аляксандар (1888-), ж.- Гелена О’Рурк
      1. Зоф’я, м. — Ільлінскі
      2. Ежы (1923-), ж.- Філяйда Годж
        1. Міхал
      3. Анджэй (1926-)
    2. Станіслаў (1889-)
      1. Ганна (1922-), м. — Ґётэль
      2. Ізабэля (1924-), м. — Юзаф Пецкоўскі
      3. Станіслаў (1928-), ж. — Салі О’Конар
        1. Міхал (1961-)
      4. Ірэна (1931-), м.- Апалінар Дудка
    3. Валенты (1893-)
    4. Анджэй (1895-)
    5. Гелена (1898-), м. — Томаш Шалевіч
      1. Кшыштаф Шалевіч (1932-)
      2. Зоф’я Шалевіч (1934-)
    6. Марыя (1899-), м. — Чэслаў Ярнушкевіч
    7. Ганна (1901-), м. — Овэн Стэвінсан
      1. Галіна Тэрэза Стэвінсан (1938-)
      2. Гай Стэвінсан (1947-)
  2. Зоф’я, м. — з 1890 Казімеж Лапацінскі (1858-?)

Аляксандар Янавіч Дынгайм-Брахоцкі (1837 — ?), удзельнік паўстаньня 18631864 гадоў.

Літаратура рэдагаваць

  • Рукапісны радавод Брахоцкіх, складзены ў 1964 годзе Анджэем Брахоцкім у Варшаве (Drzewo genealogiczne rodu Brochockich h. Prawdzic).