Браніслаў Герэмек (6 сакавіка 1932, Варшава — 13 ліпеня 2008) — польскі палітык, па адукацыі гісторык, былы кіраўнік Уніі Вольнасьці, міністар замежных справаў у 1997—2000, у 1989—2001 дэпутат Сойму Х, І, ІІ і ІІІ скліканьняў, у 2004—2008 дэпутат Эўрапарлямэнту.

Браніслаў Герэмек
Браніслаў Герэмек у 2006 годзе
Браніслаў Герэмек у 2006 годзе
5-ы міністар замежных справаў Польшчы
31 кастрычніка 1997 — 30 чэрвеня 2000
Прэзыдэнт: Аляксандар Квасьнеўскі
Прэм’ер-міністар: Ежы Бузек
Папярэднік: Дарыюш Разаці
Наступнік: Уладзіслаў Барташэўскі
Кіраўнік Уніі Вольнасьці
18 сьнежня 2000 — 14 кастрычніка 2001
Папярэднік: Лешэк Бальцэровіч
Наступнік: Уладзіслаў Фрасынюк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 сакавіка 1932
Варшава, Польшча
Памёр: 13 ліпеня 2008 (76 гадоў)
Любень, Польшча
Партыя: Унія Вольнасьці
Сужэнец: Ганна Тэрэза Герэмек
Адукацыя:
Узнагароды:

Дзяцінства рэдагаваць

Не расказваў наўпроста аб сваім паходжаньні і дзяцінстве, якія лічыў «зачыненай старонкай» у жыцьці, аднак у інтэрвію Яцэку Жакоўскаму ўзгадваў аб сьвядомасьці жыдоўскай, якую ў сабе ўвесь час насіў. У 1940 патрапіў разам з бацькамі ў Варшаўскае гета, адкуль яны ўцяклі ў 1943. Яго айцец згінуў у Аўшвіцы.

Nigdy nie wracałem do moich dziecięcych doświadczeń, choć to one mnie formowały. Świat palił się na moich oczach. Palił się też mały świat rodzinnych kontynuacji, w których jest ciągłość oczywistych wartości, zasad, reguł. W mojej dziecięcej biografii świat ciągle się rozpadał. To też nadawało kształt mojej późniejszej wrażliwości.

Пасьля вайны жыў найперш ва Ўсхове, пазьней у варшаўскім Жалібожы. Там актыўна дзейнічаў у Зьвязе маладога змаганьня (Związek Walki Młodych) разам зь Яцэкам Куранем, Ежы Вятрэм і Янушам Рэйкоўскім. Гэты апошні ўчыўся ў тым жа ліцэі, што і сам Браніслаў Герэмек.

У дарослым жыцьці не лічыўся жыдом. Узгадаваў аб сваёй «жыдоўскасьці» толькі тады, калі адбываліся праявы антысэмітызму.

Навуковая дзейнасьць рэдагаваць

У 1954 скончыў вучобу на гістарычным факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэту, у 19561958 атрымаў пасьлядыплёмную адукацыю ў Парыжу. У 1960 атрымаў ступень доктара навук, а ў 1972 абараніў габілітацыю ў Польскай Акадэміі Навук. У 1989 атрымаў тытул прафэсара гуманітарных навук.

Займаўся дасьледаваньнямі па гісторыі культуры і грамадзтва Сярэдневечча. Публікаваў артыкулы, праводзіў лекцыі, напісаў (некаторыя як суаўтар) 10 кніжак, зь якіх частка была перакладзеная на замежныя мовы. Доктарская праца 1960 краналася рынка працы ў сярэдневечыным парыскім рамястве, а таксама праблематыкі прастытуцыі ў гэтым горадзе; доктарская дысэртацыя 1972 году — пытаньняў грамадзтва сярэдневечнага Парыжу.

Як навукоўца ў 19551985 працаваў у Інстытуце Гісторыі Польскай Акадэміі Навук у Варшаве. У 19601965 быў выкладчык у парыскай Сарбоне і кіраўніком тамтэйшага Цэнтру польскай культуры. Узнагароджаны 23 тытуламі «ганаровага доктара навук» (doktora honoris causa) між іншым ва ўнівэрсытэтах Балёньні, Кракава, Утрэхту, парыскай Сарбоне, Нью-Ёрку (Калюмбійскі) і Франкфурту. У 1992 стаў запрошаным прафэсарам у Францускім каледжы. Быў сябрам Эўрапейскай Акадэміі, Пэн Клюбу ды іншых арганізацыяў і таварыстваў.

У 19621965 быў дырэктарам Цэнтру польскай культуры ў Парыжу. Ведаў чатыры мовы: францускую, ангельскую, італьянскую і нямецкую.

Палітычная дзейнасьць рэдагаваць

ПНР рэдагаваць

У 1950 уступіў у ПАРП (PZPR), быў другім сакратаром партыйнай ячэйкі ў Варшаўскім унівэрсытэце. У 1968 годзе на знак пратэсту супраць увядзеньня войскаў арганізацыі Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну выйшаў з партыі.

У 70-х актыўна дзейнічаў у польскай дэмакратычнай апазыцыі. У 19781981 быў утваральнікам і выкладчыкам Таварыства Навуковых Курсаў. У жніўні 1980 зьвязаўся з прафсаюзным рухам Гданьску, стаў адным з экспэртаў і дарадцаў «Салідарнасьці». У 1981 на Першым зьезьдзе «Салідарнасьці» ўзначаліў праграмную камісію. Быў інтэрнаваны пасьля распачатага Войцехам Ярузэльскім ваеннага становішча ў Польшчы, вызвалены ў сьнежні 1982, зноў стаў дарадцам нелегальнай на той час Салідарнасьці, блізка супрацоўнічаў зь Лехам Валэнсам. У 1983 быў ізноў арыштаваны па абвінавачваньні ў арганізацыі нелегальнай палітычнай дзейнасьці. У 19871989 узначальваў Камісію палітычных рэформаў грамадзянскага камітэту. Браў удзел у пленарных перамовах у часе г. зв. Круглага стала з уладамі ПНР у 1989, якія прывялі да парлямэнцкіх выбараў у Польшчы і зьяўленьня г. зв. дамоўнага сойму.

Рэспубліка Польшча рэдагаваць

На выбарах да дамоўнага сойму атрымаў дэпутацкі мандат, пазьней быў паўторна выбраны ў Сойм РП у 1991, 1993 i 1997. У дамоўным сойме кіраваў Грамадзкім Парлямэнцкія Клюбам.

Належыў да заснавальнікаў Грамадзянскага Руху Дэмакратычная Акцыя, Дэмакратычнай Уніі і Уніі Вольнасьці. Быў кіраўніком парлямэнцкага клюбу ВУ 19901997. У 20002001 узначальваў Унію Вольнасьці. Ад 2005 быў сябрам Дэмакратычнай Партыі.

У 1989—2001 знаходзіўся ў Сойме. У складах X, I і II скліканьнях кіраваў Камісіяй замежных справаў, кіраваў таксама Канстытуцыйнай Камісіяй (1989—1991) і Камісіяй Эўрапейскага Права (2000—2001).

Пасьля парлямэнцкіх выбараў у 1991 Лех Валэнса даверыў яму фармаваньне новага ўраду, аднак гэтая місія скончылася няўдачай.

Пасьля ўтварэньня кааліцыі АВС-УВ 31 кастрычніка 1997 атрымаў пасаду Міністра справаў замежных. 12 сакавіка 1999 у рэзыдэнцыі польскага ўраду падпісаў Акт аб уступе ў НАТО. Абавязкі выконваў да 30 чэрвеня 2000.

На выбарах у Эўрапарлямэнт 13 чэрвеня 2004 быў абраны дэпутатам з камітэту Уніі Вольнасьці, здабыўшы ў варшаўскай акрузе найвялікшую лічбу галасоў. У Эўрапарлямэнце ўваходзіў у склад фракцыі «Альянс Лібэралаў і Дэмакратаў для Эўропы» (Alliance des Démocrates et des Libéraux pour l’Europe). У 2007 адмовіўся даць паказаньні ў працэсе люстрацыі, патлумачыўшы тым што зрабіў гэта ў 2004.

Быў адным з суаўтараў адкрытага ліста ад 5 ліпеня 2006, у якім былыя міністры замежных справаў ва ўрадах ІІІ РП пратэставалі супраць адмены прэзыдэнтам Лехам Качыньскім ваймарскага шчыту ў чэрвені 2006 і крытыкавалі характар польскай замежнай палітыкі ў польска-нямецкіх стасунках.

Прыватнае жыцьцё рэдагаваць

Яго жонка, доктар Ганна Тэрэза Герэмек, была гісторыкам, навуковым працаўніком ВУ, памерла 21 ліпеня 2004. Меў двух сыноў. Займаўся калекцыянаваньнем фаек, якіх меў каля 70.

Сьмерць рэдагаваць

Сканаў 13 ліпеня 2008 у аўтакатастрофе на 92 дарозе ў Любені, Наватамыскім павеце. Яго аўтамабіль маркі Mercedes-Benz зьехаў на процілеглы дарожны пас і сутыкнуўся з аўтамабілем маркі Fiat Ducato.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Браніслаў Герэмексховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ http://orka.sejm.gov.pl/ArchAll2.nsf/3RP/097
  2. ^ www.europarl.europa.eu
  3. ^ а б https://nauka-polska.pl/#/profile/scientist?id=47219