Бранск, Бранск Падляскі (польск. Brańsk) — места ў Польшчы, на рацэ Нурцу. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Падляскага ваяводзтва . Насельніцтва на 2007 год — 3822 чалавекі. Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Беластоку.

Бранск
лац. Bransk
польск. Brańsk
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Герб Бранску


Магдэбурскае права: 18 студзеня 1493
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бранск
Плошча: 32,43 км²
Насельніцтва (2007)
колькасьць: 3822 чал.
шчыльнасьць: 117,85 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-120
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′39.84″ пн. ш. 22°50′15.86″ у. д. / 52.7444° пн. ш. 22.8377389° у. д. / 52.7444; 22.8377389Каардынаты: 52°44′39.84″ пн. ш. 22°50′15.86″ у. д. / 52.7444° пн. ш. 22.8377389° у. д. / 52.7444; 22.8377389
Бранск на мапе Польшчы
Бранск
Бранск
Бранск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bransk.podlaskie.pl

Бранск Падляскі — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, побач зь якім праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя рэдагаваць

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім рэдагаваць

 
Мескі герб з Пагоняй, 1582 г.

У ХІ ст. Бранск разам зь іншымі гарадамі Падляшша трапіў пад уладу Яраслава Мудрага[1]. У ХІІІ—ХІV стагодзьдзях ён далучыўся Вялікага Княства Літоўскага, а ў ХV ст. стаў другім цэнтрам Бельскай зямлі пасьля Бельску. У 2-й палове ХV ст. Бранск увайшоў у склад Бельскага павету. 18 студзеня 1493 году вялікі князь Аляксандар надаў месту Магдэбурскае права. У 1513 годзе Бранск увайшоў у склад Падляскага ваяводзтва. У ХVІ ст. ён атрымаў герб «у чырвоным полі выява рыцара на кані»[2]. У гэты час тут быў значны асяродак гандлю, у месьце існавалі касьцёл і царква[3]. У ХVІ ст. Бранск стаў цэнтрам староства, зь сярэдзіны ХVІ ст. да 1768 году тут адбываліся паседжаньні земскага суду Бранскай зямлі, а таксама праводзіліся соймікі шляхты (апошні прайшоў 27 траўня 1793 году). У другой палове XVIII ст. у Бранску было 175 будынкаў.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Бранск перайшоў да Каралеўства Польскага. Па Вялікай Паўночнай вайне (1700—1721) места пачало прыходзіць у заняпад.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Бранску і ваколіцаў ліцьвінамі: шляхціч Станіслаў Будлеўскі ў 1746 годзе азначаўся як Nobilis Lithuanus ex terra Bielscensi districtus Branscensis[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бельск апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1807 году — у Расейскай імпэрыі, у Бельскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1827 годзе тут адкрылася прыходзкая вучэльня. На 1860 год у Бранску было 260 будынкаў, у тым ліку 254 драўляныя. У 1878 годзе працавалі гарбарня, ільняная фабрыка, млын. Рамесьнікі славіліся вырабам халстоў. На 1885 год — 605 драўляных дамоў, 25 камяніц, дзеялі касьцёл, царква і 2 сынагогі, працавалі 2 гарбарні, 2 тапельні сала, штогод праводзілася 5 кірмашоў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бранск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Бранск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Бранск акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Бранск увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. У 1941—1944 гадох места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Бранск Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XVI стагодзьдзе: 1580-я гады — 1,8 тыс. чал., у тым ліку шмат шляхты і каля 50 рамесьнікаў[3]
  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 1845 чал.; 1878 год — 3733 чал. (1851 муж. і 1882 жан.), зь іх 1109 каталікоў, 1089 праваслаўных, 11 эвангелістаў і 1524 юдэі[5]; 1889 год — 2834 чал. (1373 муж. і 1461 жан.), у тым ліку 1316 юдэяў[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 3822 чал.

Транспарт рэдагаваць

Бранск — вузел аўтамабільных шляхоў: № 66 (Замбраў — Бранск — Бельск-Падляскі) і № 681 (Лапы — Бранск — Цеханавец).

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

 
Царква Сьвятога Сімеона

Славутасьці рэдагаваць

  • Гарадзішча (XI ст.)
  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Капліца (XIX ст.)
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1859—1862)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, старыя праваслаўныя, юдэйскія
  • Царква Сьвятога Сімеона (канец XIX — пачатак ХХ ст.)

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Сімеона (2-я палова XIX ст.; мураўёўка)

Асобы рэдагаваць

Маёнтак Калінава каля Бранску амаль сто гадоў быў у валоданьні продкаў К. Каліноўскага.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Фіёнік Д. Бранск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 340.
  2. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 121.
  3. ^ а б Фіёнік Д. Бранск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 341.
  4. ^ Czapiewski P. Stosunki narodowościowe w Kartuzji Pomorskiej // Księga pamiątkowa 75-lecia Towarzystwa Naukowego w Toruniu. — Toruń, 1952. S. 23.
  5. ^ Sulimierski F. Brańsk // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 353.
  6. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць