Бразыльскае нагор’е

Бразыльскае нагор'е (па-партугальску: Planalto Brasileiro) — шырокі геаграфічны рэгіён, які пакрывае значную частку ўсходу, поўдня і цэнтра Бразыліі. Па плошчы нагор'е дасягае практычна паловы яе тэрыторыі, каля 4 млн. км². Акрамя таго, пераважная большасьць насельніцтва краіны (больш 95%) жыве на гэтым нагор'і або на вузкай прыбярэжнай паласе побач зь ім. Даўжыня і па шыраце, і па мерыдыяне больш за 3200 км. Вышыні ўзрастаюць ад 500 м на захадзе да 2000 м і больш на ўсходзе. Вышэйшая кропка — гара Бандэйра (2890 м). Найбольш высокія часткі нагор'я ўтвараюць хрыбты: Сэра-ду-Мар, Сэра-ду-Эспіньясу, Сэра-Дарада. На ўзьбярэжжы тыповыя асобныя горы ў выглядзе вежаў, конусаў (т. зв. Цукровыя галовы).

Бразыльскае пласкагор'е на фізычнай карце Бразыліі

Бразыльскае нагор'е вядома дзякуючы вялікай прыроднай разнастайнасьці: на ім існуюць некалькі розных відаў расьлін, жывёл, шырокі спэктар кліматычных умоў, розныя тыпы глебы і тысячы відаў жывёл і расьлін.

З-за вялікай разнастайнасьці характарыстык Бразыльскае нагор'е падзяляюць на тры часткі:

  • Атлянтычнае плято;
  • Цэнтральнае плято;
  • Паўднёвае плято.