Ботча

рака ў Беларусі

Бо́тча, Ке́чкаўка — рака ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Дняпра). Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 138 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Рака
Ботча
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Лазовае
Вусьце Сьвіслач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 26 км
Плошча басэйну 138 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Лазовае, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Вязычын. Ад вытоку мае 6,7 км каналізаванага рэчышча. У басэйне ракі 28 км адкрытай мэліярацыйнай сеткі[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 72

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 72