Борыс Джонсан

брытанскі палітык

Бо́рыс Джо́нсан (па-ангельску: Boris Johnson) — брытанскі палітык і пісьменьнік і былы журналіст, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі зь ліпеня 2019 году па верасень 2022 году. Зьяўляецца лідэрам Кансэрватыўнай партыі, а з 2016 па 2018 гады займаў пасаду мэра Лёндана. Джонсан прытрымліваецца ідэалёгію нацыянальнага кансэрватызму[9].

Борыс Джонсан
4 траўня 2008 — 7 траўня 2016
Папярэднік Кен Лівінгстан[d]
Наступнік Садык Хан[d]
13 ліпеня 2016 — 9 ліпеня 2018
Папярэднік Філіп Гэманд[d]
Наступнік Джэрэмі Гант[d]
з 2016
8 чэрвеня 2017 — 6 лістапада 2019
7 траўня 2015 — 3 траўня 2017
5 траўня 2005 — 4 чэрвеня 2008
7 чэрвеня 2001 — 11 красавіка 2005
24 ліпеня 2019 — 6 верасьня 2022
Папярэднік Тэрэза Мэй
Наступнік Ліз Трас
23 ліпеня 2019 — 5 верасьня 2022
Папярэднік Тэрэза Мэй
Наступнік Ліз Трас
12 сьнежня 2019 — 12 чэрвеня 2023
25 ліпеня 2019 — 6 верасьня 2022
Папярэднік Тэрэза Мэй
Наступнік Ліз Трас
24 ліпеня 2019 — 6 верасьня 2022
Папярэднік Тэрэза Мэй
Наступнік Ліз Трас
26 ліпеня 2019 — 6 верасьня 2022
Наступнік Ліз Трас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 чэрвеня 1964(1964-06-19)[1][2][3][…] (59 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Алегра Мостын-Оўэн[d][5], Марына Ўілер[d][6] і Керы Джонсан[d][7]
Дзеці: Міла Артур Джонсан[d], Каша Пічэс Джонсан[d], Тэадор Апола Джонсан[d], Лара Лэтыс Джонсан[d], Stephanie Macintyre Johnson[d], Ўілфрэд Джонсан[d], Romy Iris Charlotte Johnson[d] і Frank Alfred Odysseus Johnson[d]
Бацька: Стэнлі Джонсан[d]
Маці: Шарлота Джонсан Ўол[d][8]
Адукацыя:
Узнагароды:

Джонсан атрымаў адукацыю ў Ітан-каледжы і вывучаў клясыку ў Бэйліёл-каледжы ў Оксфардзе. У 1986 годзе ён быў абраны прэзыдэнтам Оксфардзкага зьвязу. У 1989 годзе Джонсан стаў брусэльскім карэспандэнтам, а потым і палітычным аглядальнікам газэты The Daily Telegraph, дзе ягоныя артыкулы аказалі моцны эўраскептычны ўплыў на брытанцаў, які прытрымліваюцца правых поглядаў. З 1999 па 2005 гады быў рэдактарам часопісу The Spectator. Пасьля абраньня ў парлямэнт у 2001 годзе Джонсан быў ценявым міністрам пры лідэрах кансэрватарах Майкла Гаўарда і Дэйвіда Кэмэрана. У 2008 годзе палітык быў абраны мэрам Лёндана праз што падаў у адстаўку з Палаты абшчынаў. У 2012 годзе быў пераабраны на пасаду мэра. За часам свайго мандату на пасадзе мэра Джонсан курыраваў летнія Алімпійскія гульні 2012 году укараніў схему пракату ровараў, ініцыяваную ягоным папярэднікам, а таксама закупіў новыя аўтобусы New Routemaster. Ён таксама забараніў ужываньне алькаголю ў большай частцы грамадзкага транспарту Лёндану.

Пазьней Джонсан быў вядомым зацятым прыхільнікам пасьпяховай кампаніі Brexit у 2016 годзе. Пасьля рэфэрэндуме аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ быў прызначаны міністрам замежных справаў у кабінэце Тэрэзы Мэй, а праз два гады ён падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць падыходу Мэй да рэалізацыі Brexit. Пасьля адстаўкі ў 2019 годзе палітык быў абраны лідэрам кансэрватараў і прызначаны прэм’ер-міністрам. На выбарах у парлямэнт у 2019 годзе Джонсан прывёў Кансэрватыўную партыю да самай вялікай парлямэнцкай перамогі пачынаючы з 1987 году, набраўшы 43,6% галасоў, то бок найбольшую долю любой партыі з 1979 году.

Джонсан лічыцца супярэчлівай фігурай у палітыцы Вялікабрытаніі. Прыхільнікі лічаць яго аптымістычным і жартаўліным палітыкам, аднак, крытыкі вінавацяць яго ў элітарнасьці, прыязнасьці і забабонах. Ягоныя дзеяньні, якія прыхільнікі разглядаюць як прагматычныя, праціўнікі, як правіла, разглядаюць як каньюнктурныя.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць