Бора Чосіч (па-сэрбску: Бора Ђосић/Bora Ćosić; нарадзіўся 5 красавіка 1932 году, Загрэб) — сэрбскі празаік, эсэіст, публіцыст.

Бора Чосіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 красавіка 1932(1932-04-05)[1][2][3] (92 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці 1962 — цяпер
Мова сэрбская[5] і харвацкая[5]
Узнагароды

Біяграфія рэдагаваць

Бора Чосіч нарадзіўся ў Харватыі. Калі яму было 5 гадоў, сям’я пісьменьніка пераехала ў Бялград, дзе ён пражыў больш за паўстагодзьдзя, да пачатку грамадзянскай вайны, калі эміграваў у Нямеччыну. Вывучаў філязофію ў Бялградзкім унівэрсытэце, працаваў у рэдакцыях розных часопісаў і на кінастудыі. Як пісьменьнік дэбютаваў у сярэдзіне 1950-х гадоў. Аўтар больш за 30 кнігаў.

Жыве ў Бэрліне.

Найважнейшы твор пісьменьніка — апублікаваная ў 1969 годзе аповесьць «Роля маёй сям’і ў сусьветнай рэвалюцыі» («Uloga moje porodice u svetskoj revoluciji»). Гумарыстычная аповесьць-хроніка, у якой у асаблівым аўтарскім стылі распавядаецца гісторыя тыповай сэрбскай сям’і падчас Другой сусьветнай вайны. Была экранізаваная.

Творы рэдагаваць

  • «Vidljivi i nevidljivi čovek», 1962
  • «Sodoma i Gomora», 1963
  • «Uloga moje porodice u svetskoj revoluciji», 1969
  • «Poslovi/sumnje/snovi Miroslava Krleže», 1983
  • «Doktor Krleža», 1988
  • «Dnevnik apatrida», 1993
  • «Dobra vladavina i psihopatologija njenog svakodnjevlja», 1995
  • «Carinska deklaracija», 2000

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Bora Ćosić // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ Bora Ćosić // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
  3. ^ Bora Cosic // Munzinger Personen (ням.)
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118903292 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ а б Ćosić, Bora // CONOR.SI