Бой у Мараварскай цясьніне

аўганска-савецкі бой, які адбыўся 21 красавіка 1985 году ў аўганскай правінцыі Кунар

Бой у Марава́рскай цясьні́не — аўганска-савецкі бой, які адбыўся 21 красавіка 1985 году ў аўганскай правінцыі Кунар.

Бой у Мараварскай цясьніне
Дата: 21 красавіка 1985 (38 гадоў таму)
Месца: вёска Дарыдам (правінцыя Кунар, Аўганістан)
Прычына: уваход Савецкага войска ў вёску Дарыдам
Вынік: адступленьне Савецкага войска з пасёлка Сангам
Супернікі
Ісламскі саюз змагароў АўганістануУзброеныя сілы СССР
Камандуючыя
Джалалудзін ХаканіМікалай Цэбрук
Колькасьць
40060
Страты
невядома29 забітых

Перадумовы рэдагаваць

У сакавіку 1985 году 5-я брыгада спэцпрызначэньня накіравала свой 334-ы атрад на Аўганска-савецкую вайну з Мар'інай Горкі (Беларуская ССР). Па прыбыцьці атрад перайменавалі ў 5-ы асобны мотастралковы батальён і разьмясьцілі ў Асадабадзе каля мяжы з Пакістанам. 19 красавіка 1985 году камандзір батальёну Віктар Цярэнцьеў выведаў пра назіральны пост Ісламскага саюзу змагароў Аўганістану ў пасёлку Сангам за 3 км ад свайго разьмяшчэньня. 20 красавіка маёр Цярэнцьеў накіраваў у пасёлак 1-ю роту капітана Мікалая Цэбрука[1].

Засада рэдагаваць

У ноч на 21 красавіка 1985 году 1-я рота 5-га мотастралковага батальёну безвынікова прачасала пасёлак Сангам у Мараварскай цясьніне і рушыла далей углыб цясьніны да вёскі Дарыдам. Там рота разьбілася на 4 групы, якія перасьледвалі паставых аўганскіх паўстанцаў. Пры ўцёках паўстанцы адсеклі і абкружылі 2 групы — лейтэнанта Мікалая Кузьняцова і Аляксандра Каценкі. У абодвух групах хутка скончыліся боепрыпасы. Кузьняцоў і 7 жаўнераў падарвалі сябе гранатамі, каб пазьбегнуць палону. Сярод 29 забітых савецкіх вайскоўцаў апынуўся і камандзір 1-й роты Мікалай Цэбрук, які быў застрэлены ў шыю пры набліжэньні да вёскі Дарыдам[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Вікенцій Ключнік. Тут пачынаўся спэцназ // Плацдарм. — 5 сьнежня 2013. — № 21 (29).