Благушка (Капытнік цёмналямцавы, сьвінарка; лац. Paxillus atrotomentosus)

Благушка
Клясыфікацыя
ЦарстваГрыбы
ТыпBasidiomycota (Базыдыёміцэты)
ПарадакBoletales - Балетальныя
СямействаPaxillaceae - Капытнікавыя
РодPaxillus - Капытнік
Бінамінальная намэнклятура
Paxillus atrotomentosus Fr.

Капялюш 3-20 см у дыямэтры, з завёрнутымі ў ніз краямі, сьветла-карычневы сухі. Мякаць ледзь бураватая. Пласьцінкі жаўтаватыя. Ножка 5-8 * 2-3 см, чорна-бурая.

Малавядомы ядны грыб, расьце каля пней дрэў у ігліцавых і мяшаных лясах. Пладаносіць у ліпені — верасьні. Спаратрофны ксілатроф. У Беларусі расьце паўсюль, звычайна ў невялікай колькасьці.

Пашыраны ў Эўразіі (краіны Зах. Эўропы, Балтыі, Беларусь, эўрапейская частка Расеі, Украіна, Малдова, Закаўказьзе, Урал, Казахстан, Зах. і Усх. Сыбір, Сярэдняя Азія) і Паўночнай Амэрыцы. Геаграфічны элемэнт барэяльны. Тып арэалу эўразійска-амэрыканскі[1].

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Благушкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Сяржаніна Г. Базідыяльныя грыбы Беларусі: Балетальныя, Агарыкалььныя, Русулальныя.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 33. — 1700 ас. — ISBN 5-343-01476-3