Белінтэрсат-1

Беларускі спадарожнік

«Белінтэрсат-1» — беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік, выраблены кітайскай карпарацыяй «China Aerospace Science and Technology Corporation» і француска-італьянскай кампаніяй «Thales Alenia Space». Запуск спадарожніка адбыўся 15 студзеня 2016 року з касмадрому Січан у Кітаі[1]. Ракета-носьбіт — «Вялікі паход 3Б»[2].

«Белінтэрсат-1»
Тып спадарожнік
Вытворца Кітайская аэракасьмічная карпарацыя навукі і тэхнікі (Пэкін)
Першы палёт 15 студзеня 2016 (8 гадоў таму)
Канец эксплюатацыі 2031 год
Статус эксплюатуецца
Асноўныя эксплюатанты «Завод дакладнай электрамэханікі» (в. Станькаў, Беларусь)
Гады вытворчасьці 2013—2015
Усяго выраблена 1

Плянуецца, што спадарожнік правядзе на арбіце 15 гадоў і будзе забясьпечваць перадачу тэле- і радыёсыгналу, а таксама шырокапалосны доступ у інтэрнэт[2].

Уласьцівасьці і промні рэдагаваць

«Белінтэрсат-1» стаў 9-м геастацыянарным спадарожнікам на кітайскай плятформе «Ўсход ёсьць чырвоным(zh) 4», створанай у 2006 годзе. На яго ўсталявалі 38 прыёмаперадатчыкаў (транспондэраў) вытворчасьці францускага СП «Талес-Аленья Космас» (Канны, дэп. Прыморскія Альпы), што было найбольшым вытворцам спадарожнікаў у Эўропе. З агульнага ліку, 20 прыёмаперадатчыкаў працавалі ў Ц-дыяпазоне (ад 4 да 8 гігагэрц) электрамагнітнага спэктру з шырынёй паласы частасьцяў па 36 мэгагэрц у кожнага. Астатнія 18 працавалі ў К’ю-дыяпазоне ад 12 да 18 ГГц, зь якіх 14 мелі шырыню паласы частасьцяў па 36 МГц кожны, а 4 астатнія — па 54 МГц. Пагатоў прыёмаперадатчыкі ў Ц-дыяпазоне мелі кругавую палярызацыю(be), а ў К’ю-дыяпазоне — лінейную. Магутнасьць падсыстэмы электрасілкаваньня складала 10 500 Ват. Зона пакрыцьця Ўсходняга паўшар’я Зямлі прыёмаперадатчыкамі падзялялася на 4 прамяні: Афрыканскі, Глябальны, Усходні і Эўрапейскі. Пагатоў прыёмаперадатчыкі ў К’ю-дыяпазоне працавалі толькі на Афрыку і Эўропу, а ў Ц-дыяпазоне — у Афрыканскім, Глябальным і Ўсходнім прамянях. Існавала магчымасьць пераключэньня большасьці прыёмаперадатчыкаў у Ц-дыяпазоне між 3 прамянямі. 4 з 12 прыёмаперадатчыкаў на Афрыку маглі прымаць сыгнал у Эўрапейскім промні і перавыпраменьваць яго ў Афрыканскім празь перапаласоўку, бо сыгнал уздымалі на спадарожнік у Эўрапейскім промні, а спускалі ў Афрыканскім[3].

Прамень[3] Дыяпазон Лік прыёма-перадатчыкаў Шырыня паласы частасьцяў (МГц) Палярызацыя Лінія ўніз (МГц) Лінія ўверх (МГц) Маяк (МГц, палярызацыя)
Афрыканскі К’ю, Ц 12 (К’ю),
ад 6 да 16 (Ц)
36 лінейная (вэртыкальная/гарызантальная для К’ю),
кругавая (левая/правая для Ц)
10950-11200 (К’ю),
3600-4200 (Ц)
14000-14500 (К’ю),
5850-6450 (Ц)
11194 вэртык. і 11197 гарыз. (К’ю),
4194 кругавая і 4195,6 лінейная (Ц)
Глябальны Ц ад 2 да 4 36 кругавая 3600-4200 5850-6450 4194 кругавая і 4195,6 лінейная
Усходні Ц ад 2 да 12 36 кругавая 3600-4200 5850-6450 4194 кругавая і 4195,6 лінейная
Эўрапейскі К’ю 6 36 (для 2), 54 (для 4) лінейная 10825-10950, 11200-11450 12750-13125 11445 гарызантальная

Спадарожнік «Белінтэрсат-1» мог абслуговаць 58 краінаў Усходняга паўшар’я ў 2 промнях К’ю-дыяпазону:

Цэнтар касьмічнай сувязі рэдагаваць

 
Тэлепорт «Белінтэрсат» (Станькаў, 2019 г.)

Цэнтар касьмічнай сувязі са спадарожнікам «Белінтэрсат-1» месьціўся ў вёсцы Станькаў Койданаўскага раёну (Менская вобласьць) і належаў УП «Завод дакладнай электрамэханікі». Ён улучаў антэны, радыёчастотнае і сэрвэрнае абсталяваньне. Наземны комплекс кіраваньня (НКК) ў яго складзе ўлучаў Цэнтар кіраваньня палётам, Цэнтар наземнага прымяненьня і 3 аддзелы: 1) продажу рэсурса спадарожніка, 2) радыёчастотнага абсталяваньня і антэнаў, 3) сыстэмнага адміністраваньня. НКК сачыў за карыснай нагрузкай (прыёмаперадатчыкамі) спадарожніка праз 3 антэны:

  • A1 (C-13м) прызначалася для перадачы загадаў на спадарожнік, прыёму тэлемэтрыі стану падсыстэмаў спадарожніка, вымярэньня далёкасьці да спадарожніка і вуглавых каардынатаў кірунку на спадарожнік;
  • A2 (Ku-9м) у Эўрапейскім промні і A3 (C-13м) у Глябальным — для сачэньня за загрузкай прыёмаперадатчыкаў у адпаведных прамянях, правядзеньня арбітальных і пэрыядычных выпрабаваньняў, допуску зямных станцыяў кліентаў да працы з касьмічным сэгмэнтам[4].

Антэну A3 (C-13м) дадаткова выкарыстоўвалі для рэзэрваваньня антэны A1 (C-13м). У складзе Цэнтру касьмічнай сувязі таксама дзейнічаў тэлепорт, што аказваў праз спадарожнік паслугі тэлевяшчаньня і сувязі. Вяшчаньне і разьмеркаваньне спадарожнікавых тэлеканалаў ажыцьцяўлялі праз антэну A4 (Ku-11м) К’ю-дыяпазону, што працавала ў Эўрапейскім промні. Абсталяваньне дазваляла кадаваць, мультыплексаваць і мадуляваць спадарожнікавы тэлесыгнал. Праз антэну магчыма перадаваць да 34 тэлеканалаў і 10 радыёпраграмаў. Сеткі спадарожнікавай сувязі стваралі праз 3 галоўныя зямныя станцыі:

  • A2 (K-9м) у Эўрапейскім промні — да 50 тэрміналаў;
  • A5 (С-11м) у Глябальным промні — да 50 тэрміналаў (да 512 кілябіт/сэк да абанэнта і 384 Кбіт/сэк ад абанэнта);
  • A6 (Ku-9м) у Эўрапейскім промні — да 500 тэрміналаў (да 4 Мбіт/сэк ад абанэнта і 1 Мбіт/сэк ад абанэнта)[4].

Паслугі рэдагаваць

Тэлепорт «Белінтэрсат» аказваў 6 відаў паслуг праз спадарожнік:

  • пабудова разьмеркаваных карпаратыўных сетак сувязі з выкарыстаньнем стандарту 256-разраднага прасунутага шыфраваньня (СПШ, анг. AES) — для аддзяленьняў прадпрыемства ў некалькіх частках сьвету, прадстаўніцтваў і консульскіх установаў, сеткі пунктаў абслугоўваньня;
  • стварэньне запасных наземных каналаў сувязі — для прадухіленьня перагрузкі праз усплёск абсягу трафіка прапануецца дзяржаўным ведамствам, банкам і прадпрыемствам сотавай сувязі;
  • арэнда спадарожнікавай ёмістасьці — 1) на запыт перасовачнай вяшчальнай станцыі (ПВС) для перадачы гульні, канцэрту і навіны, 2) пастаянны доступ ад 1 месяца да паласы частасьцяў на спадарожніку для ведамаснай сеткі і мультымэдыйнага вяшчаньня;
  • апэратыўнае выкарыстаньне — для перадачы патокаў зьвестак і відэатрансьляцыі;
  • прамая трансьляцыя ў цяперашнім часе гульні і канцэрту;
  • перадача і распаўсюд лічбавага радыёвяшчаньня і тэлебачаньня, у тым ліку мабільнага, у звычайным і высокім разрозьненьні, у тым ліку са студыі па оптавалаконным канале[5].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Спадарожнік «Белінтэрсат-1» запушчаны з касмадрома ў Кітаі Навіны. Звязда (16 студзеня 2016). Праверана 16 студзеня 2016 г.
  2. ^ а б Спадарожнік «Белінтэрсат»-1 Система спутниковой связи. Нацыянальная сыстэма спадарожнікавай сувязі і вяшчаньня Рэспублікі Беларусь «Белінтэрсат» (2019). Праверана 8 ліпеня 2019 г.
  3. ^ а б в Спадарожнік // Праект «Белінтэрсат», 2019 г. Праверана 10 ліпеня 2019 г.
  4. ^ а б Наземны комплекс кіраваньня (НКК) // Праект «Белінтэрсат», 2019 г. Праверана 10 ліпеня 2019 г.
  5. ^ Паслугі // Праект «Белінтэрсат», 2019 г. Праверана 10 ліпеня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць