«Белэксімгарант» — дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1997 годзе пад назовам «Белдзяржзьнешстрах» для страхаваньня экспарту. 23 траўня 2001 г. займеў сучасны назоў. Зь 2002 г. бярэ ўдзел у Праскім клюбе (Чэхія) міжнароднага Бэрнскага зьвязу страхаўнікоў(en) пазыкаў і ўкладаньняў (Швайцарыя). 25 жніўня 2006 г. А.Лукашэнка Ўказам № 534 надаў прадпрыемству выключнае права страхаваць экспарт зь дзяржаўнай падтрымкай[3]. На 2014 г. мела прадстаўніцтвы ва ўсіх абласных цэнтрах.

Белэксімгарант
Тып Унітарнае прадпрыемства
Дэвіз Разам мы мацней
Заснаваная 7 жніўня 1997 (26 гадоў таму)
Заснавальнікі «Белдзяржстрах»
Разьмяшчэньне Менск, вул. Мельнікайтэ, д. 2
Ключавыя фігуры Генадзь Міцкевіч
Галіна Страхаваньне
Прадукцыя Страхоўка экспарту, таксама пазыкаў і аўтамабіляў
Абарачэньне 464,6 млрд рублёў[1] (2013; $51,8 млн)[2]
Апэрацыйны прыбытак 172,8 млрд руб ($19,3 млн)
Чысты прыбытак 84,4 млрд руб ($9,4 млн)
Лік супрацоўнікаў 443 (2013)
Матчына кампанія Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
Аўдытар ТАА «ФБК-Бел»

Мінуўшчына рэдагаваць

7 жніўня 1997 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 1036 ухваліў стварэньне прадпрыемства «Белдзяржзьнешстрах» у якасьці даччынага прадпрыемства дзяржаўнай кампаніі «Белдзяржстрах»[4]. 23 траўня 2001 г. Савет міністраў Беларусі Пастановай № 752 падпарадкаваў прадпрыемства сабе і перайменаваў у «Белэксімгарант»[5]. У 2010 г. «Белэксімгарант» забясьпечыў страхавым пакрыцьцём 57% экспартных пазыкаў. Заняў 6-ае месца ў Беларусі паводле абсягу страхавых унёскаў (62,1 млрд руб; $20,7 млн)[6]. Дзель дзяржаўных прадпрыемстваў у агульным абсягу страхавога пакрыцьця склала 86,4%. На пачатак 2011 г. стаўся 2-ім страхаўніком краіны паводле ўласнага капіталу (463 млрд руб; $154,3 млн)[7] і статутнага фонду[8]. У 2012 г. аказаў паслугі звыш 8 тыс. прадпрыемствам краіны. Зьяўляўся 4-ым паводле прыбытковасьці страхавым прадпрыемствам Беларусі. У 2013 г. выплаты застрахаваным склалі 13% (59,5 млрд руб) ад іх унёскаў (463,4 млрд руб). Дзель унёскаў на страхаваньне экспарту склала 21% (99,4 млрд руб). На 4 жніўня 2014 г. статутны фонд прадпрыемства склаў 4060 млрд рублёў[9] ($393,4 млн)[10].

Кіраўнікі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Справаздача аб прыбытках і стратах 2013 // Гадавая справаздача 2013 Белэксімгарант = Годовой отчёт 2013 Белэксимгарант. — Менск: Белэксімгарант, 2014. — С. 53-54. — 55 с.
  2. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2014 г. Праверана 1 сьнежня 2014 г.
  3. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534 (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 29 ліпеня 2014 г. Праверана 1 сьнежня 2014 г.
  4. ^ Сяргей Лінг. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 1997 г. № 1036 (рас.) // Валеры Леванеўскі, лістапад 2011 г. Праверана 1 сьнежня 2014 г.
  5. ^ Андрэй Кабякоў. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 траўня 2001 г. № 752 (рас.) // Сайт «Заканадаўства Беларусі», сьнежань 2013 г. Праверана 1 сьнежня 2014 г.
  6. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год // Нацбанк Беларусі, 2011 г. Праверана 1 сьнежня 2014 г.
  7. ^ Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца.. штодзённа, на 01.01.2011 // Нацбанк Беларусі, 1 студзеня 2014 г. Праверана 1 сьнежня 2014 г.
  8. ^ Уладзімер Хількевіч, Вераніка Арлоўская. Айчыннаму экспартэру бясьпечна пад абаронай «Белэксімгаранта» // Зьвязда : газэта. — 27 красавіка 2011. — № 78 (26942). — С. 4-5. — ISSN 1990-763x.
  9. ^ Генадзь Міцкевіч. Статут Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства экспартна-імпартнага страхаваньня «Белэксімгарант» (Дадатак 7) (рас.) // Белэксімгарант, 8 жніўня 2014 г. Праверана 1 сьнежня 2014 г.
  10. ^ Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца.. штодзённа, на 04.08.2014 // Нацбанк Беларусі, 4 жніўня 2014 г. Праверана 1 сьнежня 2014 г.
  11. ^ Сяргей Лінг. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 1998 г. № 127 (рас.) // Беларускі прававы партал, 12 кастрычніка 2006 г. Праверана 1 сьнежня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць