«Белорусская земля» (па-беларуску: Беларуская зямля) — грамадзка-палітычная, літаратурная і пазапартыйна-народная газэта. Выдавалася ў 1918 годзе ў Менску на расейскай мове. Афіцыйны выдавец — Саюз беларускіх арганізацыяў, фактычна зьяўлялася органам Народнага сакратарыяту БНР.

Белорусская земля
Белорусская земля
Тып газэта
Выдавец Саюз беларускіх арганізацыяў
Заснаваная 20 лютага 1918 году
Закрытая 1918 рок
Мова расейская
Штаб-кватэра

Заснаваная 20 лютага 1918 году (плянавалася выдаваць 2 разы на тыдзень), 1 сакавіка 1918 году выйшаў 1-ы нумар. Друкавала дакумэнты выканкаму Рады Ўсебеларускага зьезду, пастановы, загады і аб’явы Народнага сакратарыяту й падначаленых яму органаў, артыкулы дзеячоў нацыянальнага руху. Апублікавала (№ 1) «Мэмарандум Народнага сакратарыяту Беларусі прадстаўніку Вышэйшай нямецкай акупацыйнай улады», «Устаўную грамату да народаў Беларусі», загад № 1 выканкаму Рады Ўсебеларускага зьезду, артыкул А. І. Цвікевіча «Лёс Беларусі» і інш. Выйшлі некалькі нумароў газэты.

Літаратура рэдагаваць