Белая Вада

вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Бе́лая Вада́[2] — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Рытанскага сельсавету.

Белая Вада
трансьліт. Bielaja Vada
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Рытанскі
Насельніцтва: 51 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
СААТА: 4246820019
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°53′31″ пн. ш. 26°8′15″ у. д. / 54.89194° пн. ш. 26.1375° у. д. / 54.89194; 26.1375Каардынаты: 54°53′31″ пн. ш. 26°8′15″ у. д. / 54.89194° пн. ш. 26.1375° у. д. / 54.89194; 26.1375
Белая Вада на мапе Беларусі ±
Белая Вада
Белая Вада
Белая Вада
Белая Вада
Белая Вада
Белая Вада

Гісторыя рэдагаваць

У 1553 годзе — сяло ў маёнтку Трокенікі, уласнасьць берасьцейскіх ваяводзічаў Фёдара і Марціна Юр’евічаў Тышкевічаў. У XVII стагодзьдзі вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва ВКЛ. У 1690 г. адносі­­лася да Быстрыцкай парафіі.

У XIX стагодзьдзі Завілейскім павеце Літоўскай, а з 1801 г. — Віленскай губэрні. Прыватная ўласнасьць маёнтку Шайкуны. Належала памешчыку Сволькену. У 1872 г. 29 рэвіскіх душ у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. Належала да Падольскай сельскай грамады. У пачатку XX стагодзьдзя 114,13 дзесяціны зямлі ў Аляксандраўскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні.

З 1922 г. у складзе Польшчы, з 1939 г. — у складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году ў Жукойніцкім сельсавеце Сьвірскага раёну, Вялейскай, а з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай вобласьці. З 20 студзеня 1960 году — у Гарадзенскай вобласьці ў складзе саўгасу «Падольскі».

Да 26 лютага 2013 году ўваходзіла ў склад ліквідаванага Падольскага сельсавету[3].

Насельніцтва рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 170 жыхароў і 28 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1927 год — 190 жыхароў і 36 двароў, 4 дамы-калёніі і 20 жыхароў; 1999 год — 73 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 55 чалавек і 31 двор; 2009 год — 51 чалавек[1]; 2018 год — 28 чалавек і 16 двароў (зь іх 3 — дачныя)

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць