«Белару́сь 3» — культурна-асьветніцкі тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, заснаваны ў лютым 2013 году.

«Беларусь 3»
Краіна Беларусь
Зона вяшчаньня Беларусь
Створаны 8 лютага 2013 (11 гадоў таму)
Заснавальнік Белтэлерадыёкампанія
Уладальнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўніцтва Наталля Васільеўна Марынава, Галоўны дырэктар[1]
Слоган Тэлеканал сапраўдных каштоўнасцей
Афіцыйны сайт 3belarus.by

Першы лічбавы тэлеканал Рэспублікі Беларусь. Вяшчае на беларускай і расейскай мовах.

Гісторыя рэдагаваць

Тэлеканал пачаў сваё вяшчаньне 8 лютага 2013 у 7:50 паказам Гімна Рэспублікі Беларусь, далей этэр працягнуў дакумэнтальны фільм АТН «Горацкія пацехі» з цыклю «Зямля беларуская». Вяшчаньне сканчаецца пасьля апоўначы. У пэрспэктыве канала паказ мастацкіх фільмаў і сэрыялаў, экранізацыяў літаратурных твораў. Тэлеканал «Беларусь 3» — першы лічбавы канал беларускай тэлевізіі, які трансьлюецца ў якасьці восьмага слота ў складзе першага мультыплекса, у бясплатным пакеце лічбавых тэлевізійных праграм.

На верасень 2013 году тэлеканал налічваў 32 штатныя супрацоўнікі[2]. На 2016 год тэлеканал «Беларусь 3» здымаў і паказваў канцэрты і спэктаклі, у тым ліку опэры. Таксама прысутнічалі мастацкія фільмы паводле клясычных літаратурных твораў і клясыка кінэматографа. Перадачы тэлеканала разьмясьцілі на вэб-бачыне 3bеlаrus.bу і канале ў «Ютубе». Па выніках 3-гадовай дзейнасьці найбольш прагляданымі перадачамі былі: «Подых струн», «Размаўляем па-беларуску», «Бард-парад», гіт-парад «Сто песень для Беларусі», «Камэртон», «Дыяблог» і «Наперад у мінулае»[3]. У 2017 годзе каля 75% перадачаў уласнай вытворчасьці тэлеканала «Беларусь 3» былі беларускамоўнымі. Пагатоў штодзённае вяшчаньне тэлеканала па-беларуску склала 32% агульнага аб’ёму, што перавышала 5 гадзінаў за содні[4].

Штодзённая аўдыторыя канала ацэньваецца ў больш за 850 тыс. гледачоў[5].

Праграмы рэдагаваць

Ранейшыя перадачы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Пра канал. Беларусь 3. Праверана 8 лютага 2023 г.
  2. ^ Вікторыя Целяшук. «Нашай краіне трэба захоўваць аўтэнтычнасьць» // Зьвязда : газэта. — 27 верасьня 2013. — № 182 (27547). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Трэці дзень народзінаў у «Беларусь 3» // Зьвязда. — 19 лютага 2016. — № 32 (28142). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Першы беларускі сацыякультурны тэлеканал адзначае юбілей // Радыё «Спадарожнік», 8 лютага 2018 г. Праверана 10 лютага 2018 г.
  5. ^ Леонович Ю. (3 лютага 2023) Культурная дыпламатыя. Рэспубліка.
  6. ^ Калыханка. Беларусь 3. Праверана 8 лютага 2023 г.
  7. ^ Наперад у мінулае. Беларусь 3. Праверана 8 лютага 2023 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць