Беларусь (1919, Горадня)

беларуская газэта

«Белару́сь»газэта, орган Цэнтральнай беларускай рады Гарадзеншчыны.

«Белару́сь»
Тып грамадзка-палітычная
Выдавец Цэнтральная беларуская рада Гарадзеншчыны
Заснаваная 30 сакавіка 1919 (105 гадоў таму)
Закрытая 18 траўня 1919 (104 гады таму)
Палітыка Цэнтральная беларуская рада Гарадзеншчыны
Мова Беларуская
Штаб-кватэра Горадня

Выдавалася на беларускай мове ў Гародне (30 сакавіка 1919 — 18 траўня 1919). Выйшла 11 нумароў.[1]

Асьвятляла культурнае жыцьцё гораду, пісала пра беларускую школу, літаратурна-музычныя вечары, беларускі настаўніцкі рух і інш. Друкавала матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі. Пад рубрыкай «У нашых суседзяў» зьмяшчала інфармацыю пра падзеі ў Польшчы, ва Ўкраіне і ў Летуве. Друкавала агляд міжнароднага жыцьця. Вяла рубрыку «Мясцовая кроніка».[2]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ ЭГБ, Т.1 с.486. Пяткевіч А. М., Т. 3. Мн., 1996
  2. ^ БЭ ў 18 т. Т. 3.