Беларусь (трактар)

тып трактараў

«Белару́сь», «Белару́с» — назва чатырохколавых трактароў, якія вытвараюцца на Менскім трактарным заводзе (МТЗ) з 1950 году.

Беларус-1522
Беларус МТЗ-82-л

Найбольш папулярныя наступныя мадэлі: МТЗ-50 (вытворчасьць з 1961 году), МТЗ-80 (вытворчасьць з 1974 году) і МТЗ-1221 (вытворчасьць з 1986 году).

Трактары «Беларусь», добра вядомыя на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Саюзу і краін-хаўрусьнікаў СССР, ужываюцца ў розных кліматычных умовах і ў шматлікіх галінах гаспадаркі: земляробстве, лесаводзтве й будаўніцтве. Прадукцыя МТЗ выкарыстоўвалася і выкарыстоўваецца ў больш чым 100 краінах сьвету, у тым ліку ў ЗША, і складае 7—8% прадукцыі сусьветнага трактарабудаўніцтва.

З атрыманьнем Беларусьсю незалежнасьці марка была перайменаваная ў «Беларус».

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць