Беларускі дзяржаўны камітэт

Беларускі дзяржаўны камітэт (БДК) — грамадзка-палітычная арганізацыя ў Сярэдняй Літве. Заснаваны 17 красавіка 1921 году. Створаны пад уплывам дзеячоў Найвышэйшай Беларускай Рады, дзеля спробы кансалідацыіі ўсяго беларускага руху. Меў прапольскі кірунак. Напачатку БДК дзейнічаў кансьпірацыйна. Меў антылетувіскі і антынямецкі характар.

У склад БДК уваходзілі:

Напачтаку ў склад БДК не ўваходзілі эсэры, але сустрэчы праведзеныя Жаўрыдам і Пракулевічам прывялі да станоўчых вінікаў. Пад уплывам БДК знаходзіўся таксама і Станіслаў Балаховіч.

Згодна паказаньняў Антона Луцкевіча і Браніслава Тарашкевіча дадзеных НКВД, БДК сваім стварэньнем абавязаны ІІ аддзелу Генэральнага штабу, які ўзьдзейнічаў на беларускі рух, праз свайго агента Яўгена Ладнова.

БДК быў ліквідаваны адразу ж як высьветлілася сапраўдная роля Ладнова[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Антон Луцкевіч: материалы следственного дела НКВД БССР

Літаратура рэдагаваць

  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня — Варшава, 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007