Беларускі вучнёўскі саюз

Беларускі вучнёўскі саюз (БВС) — незалежная вучнёўская арганізацыя, дзейнічала ў 1989—1990 гадах у Менску.

Гісторыя рэдагаваць

БВС быў створаны ў 1989 годзе пры Гарадзкім бацькоўскім камітэце Менскіх беларускамоўных клясаў і школаў, створанага ў сваю чаргу пры ТБМ.

Мэты арганізацыі рэдагаваць

Арганізацыя выступала за дэмакратычнае аднаўленьне беларускай школы і аб’ядноўвала аднадумцаў сярод вучняў старэйшых клясаў і навучэнцаў ПТВ.

БВС выступаў за выхаваньне нацыянальнай сьвядомасьці вучнёўства, дамагаўся наданьня вучням старэйшых клясаў рэальнай магчымасьці ўдзелу ў кіраваньні школай.