Беларуская ўнівэрсальная таварная біржа

Белару́ская ўнівэрса́льная тава́рная бі́ржа (БУТБ) — адзіная таварная біржа Беларусі, заснаваная ў траўні 2004 году ў Менску.

Беларуская ўнівэрсальная таварная біржа
Тып таварная
Разьмяшчэньне Менск, Беларусь
Заснаваная 25 траўня 2004 (19 гадоў таму)
Уладар Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Рэспублікі Беларусь
Ключавыя асобы Аляксандар Асмалоўскі, Андрэй Новікаў[1]
Валюта беларускі рубель
Тавары драўніна, мэтал, харчаваньне
Аб'ём 2,5 млрд $ (2020 год)
Сайт butb.by/by

На 2021 год ажыцьцяўляла гандаль драўнінай, мэталам, прамысловымі і спажывецкімі таварамі, а таксама харчаваньнем. Мела прадстаўніцтвы ў кожным абласным цэнтры, таксама ў Вільні (Летува) й Маскве (Расея). З панядзелка па чацьвер працавала з 9-ай на 18-ую гадзіну. У пятніцы — да 16:45. Месьцілася ў Канстрычніцкім раёне Менску па вуліцы Казінца, д. 2. За 2020 год звыш 25 000 прадпрыемстваў з 64 краінаў ажыцьцявілі на біржы звыш 400 000 зьдзелак на больш як 2,5 млрд даляраў ЗША (сярэдні памер зьдзелкі 6250 $)[2].

Будова рэдагаваць

На 2021 год Беларуская ўнівэрсальная таварная біржа ўлучала:

  • 10 управаў — 1) аналітыкі і пэрспэктыўнага разьвіцьця, 2) вонкаваэканамічнай дзейнасьці, 3) гандлю лесапрадукцыяй, 4) гандлю мэталапрадукцыяй, 5) гандлю прамысловымі і спажывецкімі таварамі, 6) гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй, 7) дзяржаўных закупак і рэалізацыі маёмасьці, 8) працы з кліентамі, 9) суправаджэньня біржавых зьдзелак, 10) фінансава-эканамічную;
  • 2 аддзелы — 1) біржавых тэхналёгіяў, 2) гандлю пэрспэктыўнымі таварамі;
  • арбітражную камісію[3].

Кіраваньне рэдагаваць

Мінуўшчына рэдагаваць

Першыя таргі драўнінай адбыліся 2 чэрвеня 2005 году. З чэрвеня таксама пачаліся таргі мэталам. У студзені 2006-га распачаліся таргі харчаваньнем. У сакавіку адчынілася аддзяленьне ў Берасьці. У 2008 годзе аддзяленьні меліся ў кожным абласным цэнтры. У траўні 2009-га зьявілася магчымасьць ажыцьцяўляць дамовы праз сеціва. З сакавіка 2011 году біржа бярэ ўдзел у Аб'яднаньні ф'ючарсных рынкаў (АФР). За 2011 год таваразварот біржы вырас да 6 977,41 млрд рублёў (+102%; 1 244,67 млн $). 29 лістапада 2012 г. колькасьць улічаных удзельнікаў гандлю і кліентаў брокераў перавысіла 11,3 тыс., у тым ліку 2,4 тыс. (21,2%) іншаземцаў з 55 краінаў[5].

У 2019 годзе на БУТБ утварылі рынак малака, лік удзельнікаў якога ў 2020 годзе перавысіў 100 з усіх 6 вобласьцяў Беларусі. У 2020 годзе продаж малака праз БУТБ вырас 9-кратна да 125 000 тонаў сырога каровінага малака «Вышэйшай» і «Экстра» катэгорыі. У выніку доля малака ў гандлі сельскагаспадарчымі таварамі дасягнула 12 %, а малако заняло 3-е месца сярод найбольш прадаваных сельгаставараў пасьля шроту алейных культураў і кармавых дадаткаў. За 2020 год дадатковая выручка малакавытворцаў за кошт біржавога гандлю перасягнула 1,2 млн рублёў (488 тыс. $). Пры гэтым плата за ўдзел у біржавым гандлі складала 10 капеек (4 цэнты) за зьдзелку[6]. 4 сакавіка 2021 году «Вэнчжоў Руіцзунь Сталь» стала 5000-м замежным прадпрыемствам і 36-м кітайскім, акрэдытаваным для гандлю на Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы[7].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Звароты грамадзянаў і юрыдычных асобаў // ААТ «Беларуская ўнівэрсальная таварная біржа», 2021 г. Праверана 4 сакавіка 2021 г.
  2. ^ Пра нас // ААТ «Беларуская ўнівэрсальная таварная біржа», 2021 г. Праверана 4 сакавіка 2021 г.
  3. ^ Кантакты // ААТ «Беларуская ўнівэрсальная таварная біржа», 2021 г. Праверана 4 сакавіка 2021 г.
  4. ^ Органы кіраваньня // ААТ «Беларуская ўнівэрсальная таварная біржа», 2021 г. Праверана 4 сакавіка 2021 г.
  5. ^ Лілія Крапівіна Беларуская ўнівэрсальная таварная біржа гатовая праводзіць біржавыя таргі цукрам Эканоміка. БелТАПраверана 1 сьнежня 2012 г.
  6. ^ Продажы малака праз БУТБ у 2020 годзе вырасьлі ў 9 разоў // БелТА, 13 студзеня 2021 г. Праверана 13 студзеня 2021 г.
  7. ^ На БУТБ акрэдытавалася 5-тысячная кампанія-нерэзыдэнт // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 сакавіка 2021 г. Праверана 4 сакавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць