Беларуская нацыяналістычная сябрына

нацыяналістычнае згуртаваньне беларускіх студэнтаў Вільні ў 1930-х роках

Беларуская нацыяналістычная сябрына (БНС) — нацыяналістычнае згуртаваньне беларускіх студэнтаў.

Беларуская нацыяналістычная сябрына
Беларуская Нацыяналістычная Сябрына
Лідэр партыі Сяргей Сарока
Дата заснаваньня 1934 год
Распушчаная ?
Штаб-кватэра Вільня
Ідэалёгія беларускі нацыяналізм
Орган партыйнага друку «Беларусь працы»

Дзейнасьць рэдагаваць

Беларуская нацыяналістычная сябрына дзейнічала ў Вільні ў сярэдзіне 1930-х гадоў. Яе сябрамі былі студэнты Віленскага ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя. БНС мела антыбальшавіцкі характар ды выкрывала сапраўдную сутнасьць бальшавіцкай палітыкі ў БССР і ў Заходняй Беларусі.

Арганізацыя кароткі час выдавала сваю газэту «Беларусь працы». Яе рэдактарам і выдаўцом быў Сяргей Сарока, лідар арганізацыі. На працягу 1934 г. выйшла 5 нумароў газэты.

Паводле некаторых зьвестках, БНС знаходзілася пад уплывам Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць