Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны

Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны — дабрачынная арганізацыя для дапамогі бежанцам-беларусам у 1-ю сусьветную вайну.

Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны
Дата ўтварэньня 31 студзеня 1916
Дата спыненьня існаваньня 31 студзеня 1918
Юрыдычны статус дабрачынная арганізацыя
Мэта аказаньне дапамогі пацярпелым ад вайны
Месцазнаходжаньне Петраград
Маршалак Людвіг Сяўрук
Асноўныя асобы Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Аляксандар Ярэміч, Эдвард Будзька, Часлаў Родзевіч,
Кіроўны орган камітэт
Матчына кампанія Петраградзкі гарадзкі камітэт Ўсерасейскага саюзу гарадоў

Было заснавана на ўстаноўчым сходзе 31 студзеня 1916 году пры Петраградзкім гарадзкім камітэце Ўсерасейскага саюзу гарадоў.[1] Заснавальнікі Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Чэслаў Родзевіч, Аляксандар Ярэміч, У. Ф. Міткевіч. На чале таварыства быў камітэт (старшыня Людвіг Сяўрук, намесьнік старшыні Ярэміч і М. І. Мігай, сакратары: Эдвард Будзька, Паўліна Мядзёлка).[2]

Таварыства аказвала дапамогу грашыма і рэчамі, адкрыла інтэрнаты для беларускіх студэнтаў і вучняў, дзіцячы прытулак, кравецкую майстэрню, выдавала ўлёткі з заклікам ахвяраваць грошы для бежанцаў, наладжвала «Беларускія вечарыны». Падтрымлівала сувязі зь Менскім аддзелам Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, Беларускім нацыянальным камітэтам у Менску. Імкнулася пашырыць уплыў на ўсю тэрыторыю, дзе знаходзіліся бежанцы. У сьнежні 1917 годзе перавыбраны камітэт таварыства, у яго ўвайшлі чальцы Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (Аляксандар Чарвякоў, Аляксандар Усьціловіч і іншыя). Спыніла дзейнасьць са стварэньнем Беларускага нацыянальнага камісарыяту ў 1918 годзе.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Российский государственный исторический архив. ЦГИА СПб. Ф. 1935. Белорусское общество в Петрограде по оказанию помощи пострадавшим от войны, 1916―1918 гг.
  2. ^ Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Менск. Ф. 672. Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны.

Літаратура рэдагаваць

  • Мядзёлка П. В. Сьцежкамі жыцьця. Менск, 1974.
  • Оболенский В. А. Моя жизнь и мои современники. — YMCA-PRESS. — Paris: 1988. — С. 522, 523. — 752 с. — ISBN 2-85065-127-3.
  • Скалабан, В. У. Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 361.
  • Скалабан, В. У. Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 — С. 402.
  • Белорусское общество в Петрограде по оказанию помощи пострадавшим от войны, 1916―1918 гг.: межархивный справочник / Калеснік, Н. Е., Нікольцава, Н. Ф., Тумаш, М. Е., Скалабан, В. В.. — Менск: Дэпартамэнт па архівам і справаводзтву Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, 2008. — 89 с. — 50 ас. — ISBN 978-985-6372-58-5
  • Ніна Гарэлік. Копіі дакументаў "Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны" ў зборы Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. / укладальнік К. А. Кандраценка. // Максім Багдановіч і сучасны літаратурны працэс : Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю першых публікацый вершаў Максіма Багдановіча (Мінск, 27 лістапада 2009 года); Музейныя чытаньні, прысвечаныя 95-годдзю Мінскага аддзела Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны (Мінск, 10 снежня 2010 года). — Менск: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, 2011. — С. 122—125. — ISBN 978-985-500-431-9.
  • Натальля Калеснік, Мар'яна Тумаш. Міжархіўны даведнік "Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. 1916―1918". З гісторыі падрыхтоўкі і выдання. / укладальнік К. А. Кандраценка. // Максім Багдановіч і сучасны літаратурны працэс : Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю першых публікацый вершаў Максіма Багдановіча (Мінск, 27 лістапада 2009 года); Музейныя чытаньні, прысвечаныя 95-годдзю Мінскага аддзела Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны (Мінск, 10 снежня 2010 года). — Менск: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, 2011. — С. 130—134. — ISBN 978-985-500-431-9.