Беларускае слова (1920)

беларуская газэта, якая выдавалася ў 1920—1921 роках у Горадні

«Белару́скае сло́ва» — орган гарадзенскага Беларускага нацыянальнага камітэту.

Беларускае слова
Тып штодзённая
Фармат А3[d]
Заснавальнік Горадзенскі беларускі нацыянальны камітэт
Галоўны рэдактар Вячаслаў Адамовіч, Уладзімер Шалешка
Рэдактар Вячаслаў Антонавіч Адамовіч
Заснаваная 2 кастрычніка 1920
Закрытая 7 студзеня 1921
Палітыка палітычна-літаратурна-эканамічная газета
Мова беларуская
Штаб-кватэра Горадня, Гораднічанскі завод, №4

Гісторыя рэдагаваць

Выдавалася з 2 кастрычніка 1920 да 7 студзеня 1921 у Горадні на беларускай мове. Рэдактары: Вячаслаў Адамовіч, Уладзімер Шалешка (з № 42). У газэце супрацоўнічалі Аркадзь Смоліч (пад крыптанімам «Л. Б.»), Сымон Рак-Міхайлоўскі (пад крыптанімамі «С. Р.», «С. Р-к»), Янка Натусевіч і інш.

Інфармавала пра падзеі ў Беларусі, Польшчы і ва ўсім сьвеце. Палітычнае жыцьцё асьвятляла з пазыцыяў барацьбы за нацыянальнае вызваленьне беларускага народу. Распаўсюджвалася ў Таліне рэдакцыяй газэты «Послѣднія извѣстія»[1] і газэтай «Народное дѣло»[2]. Выйшла 78 нумароў. Выданьне спынена ўладамі Польшчы, пра што паведамілі газэты «Наша думка»[3], «Gaseta Warszawska», «Варшавское слово» і «Народное дѣло»[4]. Супраць рэдактара Уладзімера Шалешкі распачалі судовую справу[5].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Послѣднія извѣстія / рэд.-выд. Р. С. Ляхницкій; рэд. М. Г. Ратке. — Ревель: B. Mäns, № 08, 12.01.1921. — С. 2, 4. — 4 с.
  2. ^ Народное дѣло : политический орган Комитета группы социалистов-революционеров Северо-Западной области России. № 8(131), 13 студзеня 1921. С. 4. / ред. Г. Вахт. Ревель : [s.n.], 1920-1921 (Юрьев : Э. Бергман). Eesti Tartu, Eesti Tallinn
  3. ^ З беларускага жыцьця. Закрыцьцё беларускай газэты. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 29 студня 1921. — № 4. — С. 6.
  4. ^ Крутыя мѣры / Г. Вахт. Ревель (Юрьев : Э. Бергман) // Народное дѣло(политический орган Комитета группы социалистов-революционеров Северо-Западной области России). Eesti Tartu, Eesti Tallinn : газэта. — Талін: 01 лютага 1921. — № 24(147). — С. 2.
  5. ^ Судовая справа рэдактара газэты «Беларускае Слова» ў Горадне п. Ул. Шалешкі. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 3 чэрвеня 1921. — № 22. — С. 4, 5.

Літаратура рэдагаваць