Безпрым (па-польску: Bezprym, 9861032) — князь Польшчы з 1031 па 1032 гады, сын Балеслава I Храбрага й Юдзіты Вугорскай. Па дадзеных хронік, бацька жадаў каб ён стаў манахам, і дзеля гэтага ў 1001 годзе адправіў яго ў Італію, у горад Равэну ў манастыр. Аднак манахам Безпрым не стаў. У 1025 годзе, пасьля каранаваньня ягонага малодшага брата Мешка, разам зь яшчэ адным братам Ота быў выгнаны з краіны, і знайшоў сабе прытулак у Кіеве. У 1031 годзе ўсё ж такі вярнуўся на радзіму й стаў там князем, дапамагаў яму ў гэтым кіеўскі князь Яраслаў Мудры. Аднак на наступны год быў забіты, пасьля чаго пасаду зноўку заняў ягоны брат Мешка.

Безпрым
Bezprym
Князь Польшчы
1031 — 1032
Папярэднік Мешка II Ламбэрт
Наступнік Мешка II Ламбэрт
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 986
Памёр 1032
Дынастыя Пясты
Бацька Балеслаў I Храбры
Маці Юдзіта Вугорская
Папярэднік
Мешка II Ламбэрт
Князь польскі
10311032
Наступнік
Мешка II Ламбэрт

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Безпрымсховішча мультымэдыйных матэрыялаў