Бедныя людзі (Дастаеўскі)

«Бе́дныя лю́дзі» (па-расейску: Бедные люди) — першы раман Фёдара Дастаеўскага, пачаты ім у 1844 годзе і пасьля шматлікіх пераробак завершаны ў траўні 1845 году.

Бедныя людзі
Бедные люди
Жанр: раман
Аўтар: Фёдар Дастаеўскі
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1845
Публікацыя: 1846
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Гісторыя стварэньня рэдагаваць

Раман быў напісаны Дастаеўскім цягам дзевяці месяцаў. Першым чытачом стаў расейскі пісьменьнік Дзьмітры Грыгаровіч, які пазнаёміў зь ім М. Някрасава. Упершыню апублікаваны ў «Петербургском сборнике» Н. Някрасава (Санкт-Пецярбург, 1846). Асобнае выпраўленае выданьне выйшла ў 1847.

Сюжэт рэдагаваць

Раман уяўляе сабой ліставаньне паміж Макарам Дзевушкіным і Варварай Дабрасёлавай. Форма рамана ў лістах дазволіла аўтару перадаць тонкія нюансы псыхалёгіі герояў, якія самаўтойваюцца. Фабула вельмі запаволеная напачатку, у канцы імгненна разьвіваецца ў сытуацыю безнадзейную.

Пэрсанажы рэдагаваць

  • Макар Аляксеевіч Дзевушкін
  • Варвара Аляксееўна Дабрасёлава
  • Бацькі Варвары Аляксееўны Дабрасёлавай
  • Ганна Фёдараўна
  • Студэнт Пакроўскі
  • Бацька студэнта Пакроўскага
  • Гаршкоў зь сям’ёй
  • Ратазяеў
  • Быкаў