Ба (літара арабіцы)

літара арабіцы

Ба (па-арабску: باء‎, bā’) — літара арабскага альфабэту, якая пазначае гук [b]. У абджадыі мае лічбавае значэньне 2.

Формы рэдагаваць

Літара можа злучацца як з папярэдняю, гэтак і з наступнаю літарай у слове, т.б. мае чатыры формы:

Формы літары ба (араб. ب‎)
ـب
ـبـ
بـ
ب
напрыканцы у сярэдзіне на пачатку асобна

Выкарыстаньне рэдагаваць

Літара ба выкарыстоўваецца ўва ўсіх артаграфіях на арабскай аснове, у тым ліку і ў беларускай арабіцы. Гэта месяцовая літара, яна не асымілюе артыклю al-, калі той пішацца перад ёю.

Коды літары рэдагаваць

Код у Unicode U+0628
Назва ARABIC LETTER BEH
HTML ب
ISO 8859-6 0xc8