Каардынаты: 41°7′10″ пн. ш. 29°4′31″ у. д. / 41.11944° пн. ш. 29.07528° у. д. / 41.11944; 29.07528

Басфо́р (па-грэцку: Βόσπορος, «Каровін брод»), Басфор Фракійскі — праліў паміж Эўропай і Малой Азіяй, які злучае Чорнае мора з Мармуровым, а ў пары з Дарданэламі зь Міжземным. Басфор зьяўляецца часткай сярэднеэўразійскай мяжы. На абодвух баках праліва разьмешчаны гістарычны горад Канстантынопаль, цяпер Стамбул.

Спадарожнікавы здымак Басфору

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

Даўжыня пратокі каля 30 км, максымальная шырыня — 3700 м на поўначы, мінімальная — 700 мэтраў. Глыбіня фарватэру ад 36 да 124 м.

Легенда рэдагаваць

Паводле легенды, праліў атрымаў сваю назву дзякуючы дачцэ старажытнага аргыўскага цара Іа — прыгожая ўмілаваная Зэўса па імені Іа была пераўтвораная ім у белую карову, каб пазьбегнуць гневу яго жонкі Геры. Няшчасная Іа абрала водны шлях да выратаваньня, нырнуўшы ў сіняву праліва, які з тых часоў і завецца «каровіным бродам» або Басфорам.

Паходжаньне рэдагаваць

Мяркуецца (тэорыя чарнаморскага патопу), што Басфор утварыўся толькі 7500—5000 гадоў назад. Перш, узровень Чорнага і Міжземнага мораў быў істотна ніжэй і яны не былі зьвязаныя. У канцы апошняга ледавіковага пэрыяду ў выніку раставаньня буйных мас лёду і сьнега ўзровень вады ў абодвух вадаёмах рэзка падвысіўся. Магутны струмень вады ўсяго за лічаныя дні прабіў сабе дарогу з аднаго мора ў другое, аб гэтым сьведчаць рэльеф дна і іншыя прыкметы.

Старажытныя грэкі Басфорам таксама звалі Керчанскі праліўБаспор Кімэрыйскі.

Выкарыстаньне праліву рэдагаваць

Басфор зьяўляецца адным з найважнейшых праліваў, бо забясьпечвае доступ да Міжземнага мора і сусьветных акіянаў вялікай частцы Расеі, Украіны, Закаўказьзя і паўднёваўсходняй Эўропы. Акрамя сельскагаспадарчых і прамысловых прадуктаў, вялікую ролю ў экспарце праз Басфор гуляе нафта з Расеі і Касьпійскага рэгіёну.

Берагі праліва злучаюць два масты: Басфорскі мост даўжынёй 1074 мэтраў (завершаны ў 1973) і Мост Султана Мэхмэда Фатыха даўжынёй 1090 мэтраў (пабудаваны ў 1988) у 5 км да поўначы ад першага маста. Плянуецца будаўніцтва трэцяга аўтадарожнага маста, але месца будаўніцтва ўрад Турцыі трымае ў сакрэце, каб пазьбегнуць росты коштаў на зямлю. У цяперашні час ідзе будаўніцтва чыгуначнага тунэлю «Marmaray»[1] (тэрмін канчатка — 2008 год), які аб’яднае хуткасныя транспартныя сыстэмы Стамбулу, зьмешчаныя ў эўрапейскай і азіяцкай частках гораду.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць